Гуканне вясны як нагода сустрэць знаёмые твары

23.03.2015

 - Статьи

Автор: Виктор Ведень, фото автора


Гуканне вясны як нагода сустрэць знаёмые твары

Чарговае абрад гуканне вясны правялі “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” сумесна з  Дзяржаўным літаратурным музем Янкі Купалы на радзіме пісьменіка ў Вязынцы.  

Свята прайшло ў фармаце традыцыйнага кірмаша, на якім былі  прадстаўлены рамёствы ад розных умелых майстроў: упрыгожванні, мыла, вырабы з воўны, тканыя паясы і, канешне, розныя рэчы ў выглядзе галоўнага сімвала вясны – птушкі. Нават дробны дождж не перашкодзіў вясенему настрою. Прыемна тое, што з кожным годам усё больш дзяўчат і юнакоў апранаюцца ў традыцыйныя сукенкі і белыя кашулі, упрыгожваюць рознакаляровымі элементамі адзенне, удзельнічаюць у народных танцах і гульнях, прыцягваюць да культуры дзяцей.

Асабіста мяне такія мерапрыемствы як гуканне вясны вабяць тым, што ёсць магчымасць сустрэцца са знаёмымі людзмі, твары якіх ты мог не бачыць з мінулага года і нават больш. Адчуваецца, што кожны мае дачыненне да рэканструкцыі старажытнай традыцыі. І бачна павага маладога пакалення да нашых продкаў, якія насамрэч ведалі, як па-сапраўднаму адпачываць.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах