У Варшаве адкрылася выстава «Тадэвуш Касцюшка: Мерачоўшчына–Залатурн», прысвечаная 270-годдзю з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі

10.02.2016

 - Статьи

У Варшаве адкрылася выстава «Тадэвуш Касцюшка: Мерачоўшчына–Залатурн», прысвечаная 270-годдзю з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі

Тадэвуш Касцюшка,  з дня нараджэння якога на гэтым тыдні споўнілася 270 гадоў, у свеце вядомы як ваенны дзеяч і інжынер. Але апрача барацьбы з Расіяй і змагання супраць рабства ў Амерыцы, у Касцюшкі было шмат захапленняў і хобі. Пра іх расказвае выстава, якая за дзень да юбілею адкрылася ў Музеі X Павільёну ў Варшаве.

«Касцюшка – гэта сапраўдны чалавек Рэнесансу і эрудыт»,  гаворыць аўтар выставы, дырэктар Польскай Касцюшкаўскай Фундацыі Лешак Марэк Кшэсьняк.

Л. М. Кшэсьняк: Ён не піў гарэлкі, толькі віно. Калі паехаў у Амерыку, то адкрыў там для сябе каву. Касцюшка вырошчваў лекавыя травы, розныя зёлкі і вельмі добра ў іх разбіраўся. Ён займаўся архітэктурай ландшафту, праектаваў паркі каля магнацкіх сядзіб. Ён вышываў, і трэба сказаць, што даволі добра авалодаў майстэрствам вышыўкі. Ён ведаў і такарскую справу. У яго быў уласны станок, на якім ён зрабіў шмат сваіх мастацкіх твораў. У Францыі Касцюшка вывучаў жывапіс і сам маляваў карціны, партрэты. Да ўсяго гэтага ён быў яшчэ і кампазітарам. Ён сачыняў вальсы і паланезы. Яго вальсы для фартэпіяна нават пэўны час прадаваліся ў Лондане.

Дарэчы, падчас урачыстасцяў з нагоды 270-годдзя з дня нараджэння Каьцюшкі ў Мерачоўшчыне, Польская Касцюшкаўская Фундацыя перадала ў дар музею піяніна XIX ст. Цяпер кожны наведвальнік музея зможа жыўцом паслухаць музыку, якую пісаў Касцюшка. Дарэчы, ён быў не толькі музыкантам, але і выдатным танцорам.

Апрача напісання музыкі, карцін, вырошчвання зёлак і вышывання, Касцюшка быў вялікім мысляром. Яго ідэі не памерлі разам з ім і не сталі марганільнымі, гаворыць Кшэсьняк.

Л. М. Кшэсьняк: Касцюшка быў дэмакратам. За амаль 100 гадоў да адмены прыгоннага права ён настойваў на тым, каб даць сялянам свабоду. Заўсёды выказваўся за дэмакратычны лад краіны, а не імперыю ці аўтарытарызм. Яшчэ задоўга да Леніна ён звяртаўся да моладзі, што трэба вучыцца, вучыцца і вучыцца. Ён быў вялікім педагогам.

Калі Касцюшка жыў у Швейцарыі, то заклікаў польскіх студэнтаў прыязджаць туды і вучыцца новым метадам сельскагаспадарчай дзейнасці. Калі яны прыязджалі ў Швейцарыю, ён асабіста ім дапамагаў.

Падчас знаходжання ў Амерыцы Касцюшка загадаў за свае даходы выкупіць рабоў, якія ваявалі разам з ім, дапамагчы ім атрымаць адукацыю і набыць ім зямлю.

Л. М. Кшэсьняк: Ён – сучасны грамадзянін Еўропы. Касцюшка прадугледзеў, што Еўропа аб’яднаецца. Ён быў вялікім візіянерам. Яго сучаснікі казалі, што ён быў вельмі сумленным чалавекам. Касцюшка не браў хабараў, што было вельмі нехарактэрна для тагачаснай шляхты. Для палякаў ён герой, бо ён першы ў нашай гісторыі, хто ўзняў паўстанне за незалежнасць. Калі б не было паўстання Касцюшкі, то Польшча не вытрымала б 123 гады расійскага іга. Для беларусаў гэта ўзор дэмакрата і проста паспяховага земляка. Уявіце сабе, што чалавек з невялікага дома ў Мерачоўшчыне паехаў у Амерыку, стаў там нацыянальным героем, якога ўшанавалі помнікам перад Белым домам.

Выстава, якую Лешак Марэк Кшэсьняк падрыхтаваў з нагоды 270-годдзя Касцюшкі, называецца «Тадэвуш Касцюшка: МерачоўшчынаЗалатурн». Экспазіцыя адкрытая да канца лютага.

Л. М. Кшэсьняк: Там ёсць выявы месца, дзе нарадзіўся Касцюшка. Гэта не змененыя індустрыялізацыяй краявіды. Яны і сёння такія, якімі іх 270 гадоў таму бачыў Касцюшка. Ёсць багата здымкаў з Залатурна ў Швейцарыі, дзе Касцюшка памёр у 1817 годзе. Гэта выстава ахоплівае ўсё жыццё нашага героя: ад нараджэння да смерці.

На выставе ў галерэі «Бяляньская брама» Музея X Павільёна прадстаўлена больш за 100 прац, звязаных з жыццём Тадэвуша Касцюшкі.

Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, Францыі і ЗША памёр 15 кастрычніка 1817 года ў Швейцарыі. Яго пахавалі ў езуіцкім касцёле, але праз год парэшткі былі перавезеныя ў Кракаў і пахаваныя ў Вавельскім замку. Урна з сэрцам Касцюшкі трапіла ў Польшчу пасля 1927 года. Яна знаходзіцца ў былой каралеўскай капліцы Каралеўскага замку ў Варшаве.

 

www.radyjo.net

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах