Фотарэпартаж з этнафестывалю «Камяніца»

08.09.2015

 - Статьи

Автор: Вiктар ВЕДЗЕНЬ, фота аўтара


Фотарэпартаж з этнафестывалю «Камяніца»

У сёмы раз запар у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту правялі этнафестываль «Камяніца».  Для сапраўды зацікаўленых беларускай культурай мерапрыемства стала добрай традыцыяй на пачатку восені. На пляцоўцы пад адкрытым небам сабраліся сотні аматараў этна-фолк-музыкі. Гэта не толькі вядомыя гурты з радзімы, але сваім музыкальным настроем падзяліліся і сябры з Украіны («Дримба да Дзиґа»), Польшчы (Dzikie Jablka), Эстоніі (Trad Attack!).

Этнічныя ўпрыгожванні, лялькі з натуральных матэрыялаў, народнае адзенне – больш як за паўсотні народных рамеснікаў прадставілі свае вырабы на кірмашы нацыянальнай культуры. Актыўныя ўдзельнікі свята змаглі прыняць удзел у майстар-класе па народных танцах. Таксама карысталася папулярнасцю арбалетнае стрэльбішча і «рыцарскія» баі.

З кожным годам усё больш людзей далучаецца да удзелу ў падобных мерапрыемствах і імкнецца да пазнання традыцыйнай беларускай культуры.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах