Аграэкаміраж… або Як дапамагчы развіццю аграэкатурызму на Пружаншчыне?

10.12.2012

 - Статьи

Аграэкаміраж… або Як дапамагчы развіццю аграэкатурызму на Пружаншчыне?

Сёлета беларускаму аграэкатурызму споўнілася 10 год, паведамляе газета «Раённыя буднi». Я добра памятаю першыя водгукі: маўляў, ну і чым мы будзем здзіўляць замежных турыстаў — у нас няма ні мора, ні гор?

Сёлета беларускаму аграэкатурызму споўнілася 10 год, паведамляе газета «Раённыя буднi». Я добра памятаю першыя водгукі: маўляў, ну і чым мы будзем здзіўляць замежных турыстаў — у нас няма ні мора, ні гор?

Сёлета беларускаму аграэкатурызму споўнілася 10 год, паведамляе газета «Раённыя буднi». Я добра памятаю першыя водгукі: маўляў, ну і чым мы будзем здзіўляць замежных турыстаў — у нас няма ні мора, ні гор? А ў тое, што адпачынак у сельскай сядзібе будзе цікавым для беларусаў, наогул мала хто верыў. Сёння ўсё часцей чую ад сяброў і знаёмых, што няблага было б на выхадныя адпачыць дзе-небудзь з лазняй, рыбалкай, далей ад цывілізацыі.  І для тых, хто не мае ўласнай хаткі ў вёсцы ці лецішча, паўстае пытанне: а дзе?

У раённым аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму я атрымала спіс адрасоў і тэлефонаў 12 аграсядзіб – усіх зарэгістраваных у раёне.  Здавалася б, ёсць выбар. Але…

«Мы толькі пачалі»

Дзве сядзібы зарэгістраваны сёлета. Іх гаспадары вырашылі пакаштаваць «турыстычнага» хлеба, але пакуль не могуць нічога прапанаваць мясцовым і замежным турыстам, і нават не ведаюць, ці будзе гэтая справа прыбытковай. У нас не прынята складаць сапраўдны бізнэс-план і пралічваць магчымыя рызыкі. Збор за ажыццяўленне дзейнасці ў сферы аграэкатурызму невялікі – 1 базавая велічыня (100 тысяч рублёў) у год. Здавалася б, можна і паспрабаваць, тым больш што многія разлічваюць на льготны крэдыт ад «Белаграпрамбанка».

«А мы ўжо скончылі»

Як высветлілася, гаспадары дзеючых аграсядзіб больш зацікаўлены ў турыстах з-за мяжы, таму рэкламуюць свае паслугі ў першую чаргу ў інтэрнэце. Па запыту «аграсядзібы ў Пружанскім раёне» пошукавая сістэма выдае шэраг сайтаў – з прыгожымі фотаздымкамі, падрабязным апісаннем, кантактнымі нумарамі сядзіб,… якія ўжо спынілі сваё існаванне. Гаспадыня адной з такой сядзіб Людміла Туціна патлумачыла, што проста немагчыма адначасова працаваць на дзяржаўным прадпрыемстве і клапаціцца пра аграбізнэс. Справа гэта патрабуе шмат клопату і ўвагі, фізічных і матэрыяльных затрат. Людміле Пятроўне сядзіба засталася ў спадчыну: раней прымала турыстаў з розных краін яе маці, Таццяна Аляксандраўна Шусцік. Жанчына, якая знаходзілася на заслужаным адпачынку, выдатна спраўлялася з абавязкамі гаспадыні і вельмі любіла свой занятак. На жаль, яна рана пайшла з жыцця. Па словах дачкі, заробкі ад прыняцця гасцей былі нязначным дадаткам да пенсіі, галоўнае – мама атрымлівала асалоду ад стасункаў з новымі людзьмі.

«Пра прыбытак пагаворым гадоў праз 5, а то і 10»

Галіна Шэпель, гаспадыня аграсядзібы «У Алеся», адна з нямногіх, хто адказаў на маё тэлефанаванне. Сям’я Галіны Канстанцінаўны два гады таму прыстасавала вясковую хату ў вёсцы Сярэдняе пад аграсядзібу. Сёння на прасторным участку ёсць домік з усімі выгодамі на 8 месцаў, лазня, летняя кухня, арэлі, дабудоўваецца альтанка,  пляцоўкі для гульні ў валейбол і футбол.

2

Шэпелі атрымалі льготны крэдыт на рэканструкцыю сядзібы. Як сцвярджаюць гаспадары, рэальную дапамогу маглі б аказаць хаця б тры такія крэдыты. Сума «аграсядзібнага» крэдыту пакуль вызначаецца зыходзячы з даходаў атрымальніка, верагодна, што ў будучым сюды будуць закладвацца і магчымыя прыбыткі ад самога аграбізнэсу, што павінна значна павялічыць сумы выплат. Да таго ж, каб сабраць усе неабходныя дакументы на яго атрыманне, Шэпелі абівалі парогі розных устаноў больш за два месяцы.

«У Алеся» любяць адпачываць расіяне, але завітвалі ў невялічкую вёску і госці з Арабскіх Эміратаў, Германіі, Украіны. Прызвычаіліся тут сустракаць Новы год беларусы, вось і зараз ужо запісваюцца жадаючыя. Для замежных гасцей тут прапаноўваюць не толькі адпачынак у сядзібе, але і дапамагаюць арганізоўваць экскурсіі па ўсёй вобласці.

Шмат увагі надае гаспадыня традыцыйнай беларускай кухні. Напрыклад, 20 мая – у дзень адчыненых дзвярэй аграэкасядзіб – Шэпелі мелі намер перамагчы ў конкурсе на лепшую кухню. Некалькі дзён гаспадыня з сяброўкамі рыхтаваліся да сустрэчы гасцей, стаялі ля печы. Толькі вось ніхто не прыехаў, каб ацаніць іх працу.

«Вельмі хачу, каб да мяне прыехалі французы»

Ніна Рамановіч пачала ўсур’ёз займацца аграэкатурызмам фактычна сёлета. На ідэю яе падштурхнулі сваякі з Расіі, якія з задавальненнем праводзілі ў яе летнія месяцы. Так з’явіўся «Жадзенскі дворык».

Адпачынак у сялянскай хаце, ежа з натуральных прадуктаў, лазня, веласіпедныя і лыжныя прагулкі, экскурсіі – звычайны спіс паслуг беларускіх аграсядзіб, усё гэта прадастаўляюць і гаспадары «Жадзенскага дворыка».  А яшчэ тут паказваюць шэрую чаплю і журавоў, якія вельмі палюбілі жадзенскія пейзажы. Госці з вялікіх гарадоў з радасцю дояць разам з Нінай Аляксандраўнай карову і казу, частуюцца свежым і вельмі карысным малаком.

3

У будучыню Рамановічы глядзяць з аптымізмам. Новае захапленне прыйшлося па душы ўсёй сям’і. На сямейным савеце два гады таму вырашылі, што пакуль абыдуцца без крэдыту, лазню і альтанку будавалі за ўласныя сродкі. Зараз у планах – будаўніцтва гасцявога доміка, так што, магчыма, крэдыт усё ж давядзецца браць. Адпачываючыя з Расіі, Украіны, Германіі і Польшчы прапагандуюць «дворык» сваім сябрам і знаёмым. А гаспадыня паспявае сумяшчаць работу, клопаты пра сядзібу і ўдзел у разнастайных конкурсах і семінарах. І марыць, каб да яе ў госці завіталі французы.

«Наш адпачынак не для пружанцаў»

На Пружаншчыне зарэгістраваны дзве фермерскія гаспадаркі, якія таксама аказваюць турыстычныя паслугі. «Белавежтур» – адна з іх. Вёска Клятное ўжо стала брэндам, але мала хто з пружанцаў можа пахваліцца, што адпачываў там. Упраўляючы гаспадаркі Андрэй Мікалаевіч Бурнас прызнаецца: цэны высокія. Напрыклад, арандаваць домік з усімі выгодамі на навагоднюю ноч для жыхароў Беларусі будзе каштаваць у сярэднім 300 умоўных адзінак. У звычайныя дні – 400 тысяч беларускіх рублёў з аднаго чалавека. Для іншаземцаў цэны яшчэ вышэйшыя.

4

На тэрыторыі фермерскай гаспадаркі дзве лазні, адна з якіх з басейнам, спартыўны комплекс, рэстаран з хатняй кухняй, канюшня. Усе паслугі аплачваюцца асобна. Напрыклад, 15-мінутнае катанне на кані абыдзецца ў 25 тысяч рублёў. У планах гаспадароў будаўніцтва пляцоўкі для гольфа. Словам, створаны ўсе ўмовы для адпачынку. Застаецца толькі знайсці такую работу, каб на яго зарабіць.

5

Трэба прызнацца, што для горада з насельніцтвам у 20 тысяч чалавек, нават з улікам паляўнічых домікаў, якія пабудаваў лясгас, месцаў для разрэкламаванага сродкамі масавай інфармацыі віду адпачынку нямнога. Некаму падасца, што гэта з-за адсутнасці попыту. Але, калі верыць першым адказам на апытанне, якое мы пачалі на нашым сайце, частка пружанцаў проста не ведае пра наяўнасць такіх мясцін у раёне, хоць з задавальненнем там адпачыла б. Думаецца, што тэма яшчэ не закрыта, таму запрашаем да ўдзелу ў апытанні і абмеркаванні і вас. А гаспадарам ужо існуючых сядзіб усё ж хочацца параіць не грэбаваць і мясцовым турыстам, і раз-пораз даваць рэкламу і ў нашай газеце.

Кацярына Пашкевіч


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах