Мегазорка Эл Джэро – упершыню ў Мінску

04.03.2011

 - Статьи / Отзывы о путешествиях

Автор: Алеся РАМАНЮК, фота Дзяніса РАМАНЮКА


Мегазорка Эл Джэро – упершыню ў Мінску

4 сакавіка Эл Джэро ўпершыню прыехаў у Мінск і выступіў з заключным канцэртам у межах свайго невялікага турнэ па гарадах Расіі, Літвы і Беларусі.

4 сакавіка Эл Джэро ўпершыню прыехаў у Мінск і выступіў з заключным канцэртам у межах свайго невялікага турнэ па гарадах Расіі, Літвы і Беларусі.

Арганізатарам канцэрта Эла Джэро ў Мінску выступіў ООО «Берин Арт Менеджмент», а генеральным спонсарам стала ЗАТ «Альфа-Банк». Наколькі гэтага выбітнага выканаўцу джаза ведаюць і любяць у Мінску, можна меркаваць па перапоўненай залі Беларускай дзяржаўнай філармоніі і раскупленых за месяц да канцэрта квітках.

Эл Джэро выконвае джаз, рытм-энд-блюз, поп і многія іншыя музычныя стылі ў сваёй асабістай непаўторнай манеры, што было адзначана васем’ю ўзнагародамі Грэммі. Як толькі не называюць гэтую жывую легенду – «мегазорка сучаснасці», «кароль джаза», «сусветны скарб»... Яго голас стаў сімвалам амерыканскай культуры, якую і сёння музыка імкнецца прапагандаваць пад час сваіх выступаў і інтэрв’ю.

Al Jarreau 1

На прэс-канферэнцыі, якая адбылася напярэдадні канцэрта, Эл Джэро акцэнтаваў увагу на тым, што рашэнне выступіць у Мінску звязана для яго з надзеяй сустрэць новых сяброў і адкрыць нам новае бачанне Амерыкі: «Я да гэтага не сустракаў вас, і вы для мяне вельмі новыя людзі».

Канешне, сёння містэр Эл выконвае свае самыя папулярныя кампазіцыі з больш мажорным гучаннем. Усмешлівы, рухавы, надзвычай артыстычны 70-гадовы дзядуля спяваў не песні, а музыку. Пальцы яго левай рукі без перапынку перабіралі клапаны ўяўнага саксафона. Аўтарскія гукавыяўленчыя элементы, фантастычная імправізацыя і шчырае кантактаванне з залай вяртаюцца яму рэхам апладысментаў і ўдзячных возгласаў.

Al Jerrau in Minsk 2

Эл Джэро распавёў пра свае стасункі з музыкай учора і сёння. Аб тым, як запал пазнання новага і бесперапыннае праслухоўванне музыкі сёння перарасло ў жаданне нечага іншага – у слуханне цішыні сам-насам з сабой: «Мне надта важна часам адпачываць ад музыкі. Напрыклад, калі ўвесь час церці шклянкай па руцэ, у рэшце рэшт вы нічога не зможаце адчуць гэтай часткай скуры. Калі слухаць музыку паўсюль: у машыне, дома, у доктара, на працы, у краме, у самалёце – яе проста перастанеш адчуваць. Мозг стане нібыта разгромлены музыкай…»

Al Jerrau in Minsk 5

Пра стварэнне і выкананне музыкі Эл Джэро распавёў наступнае: «Я раблю тое, што мне падабаецца; мне падабаецца тое, што я раблю; я раблю гэта таму, што мне гэта падабаецца. Калі вы можаце рабіць нешта, што вам падабаецца, проста так, толькі таму, што вы да гэтага схільныя, гэта выдатна. Значыцца, вы валодаеце спосабам стварыць нешта новае… Я рабіў гэта для таго, каб бачыць усмешкі людзей, каб бачыць, як нехта танчыць пад маю музыку – гэта ўзвышае… Я раблю гэта толькі для таго, каб натхніць іншых людзей. І калі я вяртаюся дамоў, прыгадваю, як усміхаліся людзі, мой настрой ізноў паляпшаецца… Важна памятаць, што джаз – гэта жывая музыка, якая дыхае, жыве, развіваецца. Зразумела, джаз увесь час мяняе кірунак, таму любоў да джаза – гэта вызначальнае пачуццё… Важна мець сэнс, адчуваць яго, разумець, дзеля чаго гэта ўсё робіцца, і спрабаваць перадаць людзям сваё пачуццё, прымусіць іх адчуваць тое ж самае, выразіць сябе… Вельмі важна разумець, хто ты ёсць…»

Al Jerrau in Minsk 4

З прэс-канферэнцыі Эл Джэро не адпусцілі без падарункаў, якія стануць напамінам пра Беларусь. Дзяніс Раманюк падарыў яму кнігу «Мой шлях Беларусь», аўтарам якой з’яўляецца. Іншыя прасілі аўтографы. На пытанне: «Ці прыедзеце вы да нас яшчэ?» – музыка абурыўся... і паабяцаў прыехаць яшчэ шмат разоў.

Al Jerrau in Minsk 1

Трансляцыя канцэрта адбудзецца 13 сакавіка ў 22.30 на Першым нацыянальным канале.

Al Jerrau in Minsk 3


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах