15.04.2016

 - Блоги

Ван Гогам беларускага турызму прысвячаецца

Развагі над турвыставай’ 2016

Хто ён  Ван Гог? Чуда балотнае, які замест таго, каб маляваць «як усе», адважыўся пэцкаць халсты «так, як хочацца», для душы.

Хто такія Ван Гогі беларускай экскурсіёнкі? Гэта мае сябры і калегі – выдатныя, крэатыўныя экскурсаводы, аўтары і распрацоўшчыкі новых маршрутаў, стваральнікі Падзей у бульбяна-санлівым краі. Гэта Сяржук з Навагрудка, аматар залазіць паглыбей у самыя доты, падымацца павышэй, на самую стрэшку замкавых руінаў, – распрацаваў некалькі новых тэматычных маршрутаў па Навагрудчыне, і вось ходзіць-мыкаецца ад стэнду да стэнду, спрабуючы прадаць прадукт.

Не бяруць. Прасцей «заганяць» МірНясвіж з Мінскам у прыдачу, закусваючы «Дудуткамі». Дурных няма. Разумны – гэта той, хто «гоніць вярняк», стабільна, па-пацаноўску. Нават заслужаны быццам бы і адкрыты такім вось Ван Гогам «Віяполь» адшыў майго сябра з-за – смешна сказаць   неабароненасці маршрутаў у Нацыянальным агенцтве. І гэта ў той час, калі само Нацыянальнае агенцтва, згодна з апошнім эпізодам «Зорных войнаў» ад Ліліі Кобзік, патрабуе апекі і абароны. Дарэчы, ужо болей года я і мае калегі чакаем запрашэння на атэстацыю гідаў-перакладчыкаў (гэта пры тым, што паводле статута Нацыянальнага агенцтва гэтая атэстацыя праводзіцца штоквартальна). Прывітанне супрацоўнікам метадычнага аддзела! 

Але спіс маіх Ван Гогаў не скончыўся. Артур з Ліды, арганізатар крэатыўных рыцарскіх праграм у Лідскім замку, прыдумаў катаць турыстаў на прамысловым цягнічку па вузкакалейцы па беларускіх тарфяніках пад Лідай. Хваліўся, што ўжо быццам наклёўваюцца групы. Ага, я спытаю ў яго праз год, колькі груп ён сапраўды пакатаў і колькі груп замовіла стандартную экскурсію па Лідзе з ускладаннем кветак партызанам-падпольшчыкам.

Адна знаёмая распавяла, што клас вучняў адной мінскай школы, у якім вучыцца яе сын, ужо два разы за апошнія два гады ездзіў на аглядную экскурсію па Мінску і зараз збіраецца ехаць у трэці раз. Што ж, Ван Гогі беларускага турызму пакутуюць не толькі ад сытаватай недалёкасці турагенцтваў, але і ад недалёкасці мясцовай публікі. Карціны ж Ван Гога таксама пыліліся па крамах Еўропы пры яго жыцці… Хоць бы адна сволач купіла.

Яшчэ некалькі маіх Ван Гогаў арганізуюць ужо ўсім вядомы Фэст экскурсаводаў. Даўно. Ярка і цікава. Трацячы на гэта добры месяц вольнага часу. Не маючы ані граша прыбытку. Не маючы відавочных асабістых дывідэндаў. Толькі маральнае задавальненне. Толькі таму што ўжо не спыніць. Толькі таму што адчуванне ад Фэсту  як ад карнавала ў Бразіліі. Паспрабуй скажы жыхару Рыо, што ў гэтым годзе карнавала не будзе, арганізатары стаміліся… Мае несупынныя Ван Гогі ўжо некалькі разоў, з году ў год, спрабавалі знайсці нармальнага спонсара. Але шанцуе больш на розных оркаў і гоблінаў, што хочуць выціснуць з Фэсту адно сваю выгаду, ператварыць яго ў камерцыйны праект. І мае сябры па старой завядзёнцы – не асабліва спадзеючыся на спонсараў – рыхтуюць свята’2016, ледзь-ледзь  нашкрабаючы капейкі на дыпломы ўдзельнікам. Слава Богу, здароўя хапае, не ў прыклад Ван Гогу…

Колькі будзе хадзіць мой наваградскі Сярожа ад стэнду да стэнду на турыстычных выставах? Колькі будзе даказваць розным бонзам і акулам турызму, што «На Беларусі Бог жыве»? Гэта што глухому тлумачыць розніцу паміж Чайкоўскім і Пракоф'евым. Колькі мой Артур будзе мыкацца са сваімі аўтарскімі праграмамі, пакуль яны не патрапяць у спісы рэкамендаваных экскурсій для школьнікаў? Колькі Фэсту экскурсаводаў трэба будзе шукаць спонсараў без фігі ў кішэні ? Бо пра такое паняцце як «мецэнацтва» ў белтурызме, бадай, увогуле, не чулі…

Канец Ван Гога – зацяжная псіхічная хвароба, трагічны лёс мастака, які не мог па годных коштах прадаць карціны пры жыцці, смерць у самоце і адчаі. І вядома – класічны фінал: сваякі і родзічы, што паслядоўна і ўпэўнена ігнорылі мастака, апынаюцца ў фаворы і профіце! Засноўваюць музеі і арт-галерэі імя свайго «ўбогага» пляменнічка! Адкрываюць мультымедыйныя выставы з уваходным квітком, на які самому Ван Гогу ніколі б не хапіла грошай! Прадбачлівы канец беларускай крэатыўнай экскурсіёнкі – рэдкая цікаўнасць з боку рэдкіх індывідуалаў, варэнне ў соку нудоты і беспрасветнасці, выданне кніжкі за свае грошы, «каб не прапала». А калі прыходзіць час, адразу ж актывізуецца наш хітры сегмент «тру»агенцтваў! І аказваецца, усё, што дрэнна ляжыць, можна ціха выкарыстаць! Усё, што ўжо «раскручана», можна лёгка прадаць!  А яшчэ пазней – больш салідныя бонзы пачынаюць рэканструкцыю тых замкаў і палацаў, пра якія з пенай у рота распавядалі калісьці мае Ван Гогі на сваіх непапулярных маршрутах…   

Таму маё пажаданне маім Ван Гогам даволі суровае: аніякіх гора-партнёраў у гэты пасрэдны час, час пасярэднікаў! Прабівацца самім. Самім адчыняць фірмы ці ІП, ярка афармляць прэзентацыі тураў на айчынных і замежных інтэрнэт-рэсурсах. Чакаць сваю нявесту! Ніякіх сантыментаў да хцівых камерсантаў! І хай сабе Ван Гог скончыў кепска. Затое праз сваю творчасць бываў, а можа быць, і ёсць, там, дзе нам, убогім, і не снілася  – на ўскраіне быцця. І няхай ідэі маіх беларускіх Ван Гогаў стануць канонам толькі праз сто год. Зараз – хай будуць задаволеныя тым, што жылі і дыхалі. Шчыра працавалі, а не гуляліся ў трэнды, тэндэры і адкаты. Яны арганізоўвалі Фэсты. Яны пісалі Карціны. Яны стваралі Падзеі. А вы? Вы – хто такія?

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

15.04.2016 20:18
Я Ван
ответить

У добры шлях!

Аватар

16.04.2016 12:52
raman
ответить

u dobry!
Аватар

17.04.2016 14:39
Сяржук
ответить

Вунь самага галоўнага Ван Гога ў пальто і то папёрлі. 

Аватар

18.04.2016 22:06
Неяк так
ответить

"Хоць бы адна сволач купіла." - цікавы падыход да магчымых спажыўцоў унікальнай (па сцверджанні аўтара) прадукцыі.

Аватар

17.05.2016 17:52
Раман Абрамчук
ответить

Ответ к комментарию #4

я б сказаў што гэта ў вас цікавы падыход да разумення галоўнай думкі артыкула...(

Аватар

22.04.2016 10:24
Старая грымза
ответить

Флаг в руки, барабан на шею... Открывайте и катайте... Может какая сволочь и купит.

Аватар

23.04.2016 19:26
arabesk
ответить

Это не про ван гогов,а про лузеров.

Аватар

17.05.2016 17:43
Раман Абрамчук
ответить

Ответ к комментарию #7

так, блажэнных няўдачнікаў. Хрыстос - начале іх, Першы з такіх няўдачнікаў. А вы - хто такі?

Аватар

25.04.2016 17:31
Добрая язва
ответить

Спрос рождает предложения. А вы хотите иначе? Я вот тут что то накидал, а вы, сволочи (туристы) не едете!!!

Ищите то, что нравится посетителю ваших краёв. А не то, что именно вы ему навязываете! Мне, например, интересней посетить Вавель и музеи Кракова, чем слушать заунывные песни местных артистов,переодетых крестьянами. Так и тут. Не покупают твой продукт? Там может дело в продукте, а не в "сволочах"?

Аватар

17.05.2016 17:41
Раман Абрамчук
ответить

Ответ к комментарию #9

у тым і справа, што тут гаворка не пра "прадукт", а пра творчасць. дакладней, пра той шлях, спосаб, якім наканавана творчым пладам маіх калегаў ператварыцца ў "прадукт", каб яго "набылі". Гэты артыкул - спроба развесці творчых асобаў і гандляроў. Не ўтым сэнсе, што ўсе гандляры - сволачы. а ў сэнсе, што толькі меркантыльны інтарэс, без творчай жылкі - вядзе да згубы, заняпаду.  

Аватар

26.04.2016 09:47
Старая грымза
ответить

"Вiаполь" и по-белорусски через "а" пишется... и произносится...  как-то так...

Аватар

17.05.2016 17:43
Раман Абрамчук
ответить

Ответ к комментарию #11

гэта самае важнае што вы знайшлі для сябе ў артыкуле?)

Аватар

11.11.2016 09:31
Старая грымза
ответить

Ответ к комментарию #12

Да.

Аватар

26.04.2016 11:49
Тутэйшы
ответить

Шаноўны аўтар, на такіх Ван Гогах свет і трымаецца. Дзякуй ім што яны ёсць!

Гэта тэма і мне "мыліць" ужо дастаткова доўгі час. Тут есць некалькі бакоў. Па-першае,гэта ўнутранная рэалізацыя для вашых сяброў. І гэта добра, і што сябры такія, і што так бачаць свет.Толькі попытам на рынку яна не запатрабаваная. І гэта не дрэнна таксама. Вынік? - ўсяго магу толькі далучыцца  да вашай думкі:"Прабівацца самім", і дадам - але прабіваць не толькі "як я бачу" але і "як яны хочуць", тым больш што заўседы ёсць магчымасць задаволіць попыт трошкі "па-новаму". Г.зн. па-другое -  задавальняць попыт "які есць". і не саромецца :). І па-трэццяе -  здаецца, што хутка-няхутка але усё ж мода (чытай попыт), на такія рэчы прыйдзе, не такі вялікі, як хацелася б, але будзе. Таму прапаноўваючы "стандартныя" прадукты, але трошкі "па-новаму" - вы паціху будзіце ствараць попыт і на "вангогаўскія творы". Патрэбен толькі час, задавальненне попыту "як есць" і вера ў "унутранняга Ван Гога". Спадзяюся дажыць да тых часоў:).

P.s. Увогуле, адна з тэм, якую Вы тут закранулі: "мастацтва vs грошы" - не мае нейкага адзінага рэцэпта. У кожнага свой. Ван Гог таксама рабіў свой выбар.

Аватар

17.05.2016 17:45
Раман Абрамчук
ответить

Ответ к комментарию #14

згода! дзякуй)

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах