21.02.2012

 - Блоги

Автор: Адар'я Гуштын


Адзін дзень для беларускай мовы?

Некалькі год таму ў Беларусі ўсе раптоўна даведаліся, што 21-га лютага – гэта вялікае свята, а дакладней – Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта таму ў вашага малодшага дзіцёнка сёння ў школе дзень памяці Коласакупалы, у старэйшага - беларускамоўная дыскатэка ва ўніверсітэце, а па тэлевізары спадар Латушка ці іншы чыноўнік, які пакуль не развучыўся размаўляць па-беларуску, скажа, што з беларускай мовай у нас усё проста цудоўна і ніякага моўнага пытання ў нас не існуе. Не хвалюйцеся! Святы будуць працягвацца нядоўга. 22-га лютага пра беларускую мову ўжо ніхто і не ўзгадае.

Некалькі год таму ў Беларусі ўсе раптоўна даведаліся, што 21-га лютага – гэта вялікае свята, а дакладней – Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта таму ў вашага малодшага дзіцёнка сёння ў школе дзень памяці Коласакупалы, у старэйшага  - беларускамоўная дыскатэка ва ўніверсітэце, а па тэлевізары спадар Латушка ці іншы чыноўнік, які пакуль не развучыўся размаўляць па-беларуску, скажа, што з беларускай мовай у нас усё проста цудоўна і ніякага моўнага пытання ў нас не існуе. Не хвалюйцеся! Святы будуць працягвацца нядоўга. 22-га лютага пра беларускую мову ўжо ніхто і не ўзгадае.

А цяпер некалькі словаў, што адбываецца з мовай насамрэч. Без палітыкі (наколькі гэта магчыма ў беларускіх рэаліях). І толькі пра турызм.

Сфера абслугоўвання. За той час, калі я размаўляю па-беларуску, былі адзінкавыя выпадкі, калі ў рэстарацыі, куды я прыходжу, каб адпачыць і пакінуць свае грошы, мяне без праблем зразумелі. Заўважце, я не прашу цытаваць мне беларускіх класікаў і адказваць мне па-беларуску (хоць гэта, безумоўна, было б прыемна), проста хацелася, каб за прыгожымі вітрынамі і пафасам беларускіх кавярняў, абслугоўваючы персанал ведаў некалькі стандартных словаў нацыянальнай мовы (ну, калі ўжо паставілі сваю рэстарацыю пасярод беларускай сталіцы) – дзякуй, калі ласка, гарбата, цукар, кава, рэшта і рахунак. Гэтыя простыя, на першы погляд, словы ў афіцыянта выклікаюць ступар, нібыта ён падыйшоў да століка здаваць іспыт па вышэйшай матэматыцы. Праверце як-небудзь самі. Праўда, варта дадаць, што з ангельскай мовай амаль тая ж сітуацыя. Як кажуць, беларускі сэрвіс такі сэрвіс.

Турфірмы. Перш чым пісаць гэты тэкст я патэлефанавала ў некалькі буйных турыстычных кампаніяў. У якасці кліента я хацела ўдакладніць некалькі пытанняў наконт будучага адпачынку. Вашыя стаўкі – ці зразумелі мяне хоць у адной з іх? Ці не, давайце інакш – ці ўспрынялі мяне адэкватна хоць у адной з іх? Ну, адказ напрошваецца сам сабою – не. І гэта пры тым, што на шматлікіх сустрэчах, інтэрв’ю, майстар-класах і прэсавых канферэнцыях я вельмі часта чую, як нашыя турфірмы зацікаўленыя ў новых кліентах, як яны эфектыўна працуюць у гэтым накірунку. Думаю, што лішнім будзе казаць, ці хачу я пакідаць свае грошы ў турфірме, дзе мяне не могуць зразумець. Тое самае датычыцца беларускамоўнай версіі сайтаў. Адзінкі дазволілі сабе такую раскошу – зрабіць пераклад. Але па праўдзе, і з ангельскай мовай усё гэтаксама. Так-так - такі сэрвіс, такі сэрвіс.

Экскурсіі па-беларуску. Летась прыязджалі да нас у госці сваякі, якія доўгі час жывуць за мяжой. Яны ўзялі сваіх дзяцей  і замежных сяброў, якія ў Беларусі былі ўпершыню. Але паколькі людзі гэтыя нават за мяжою стараюцца захоўваць традыцыі, ім хацелася, каб экскурсія была выключна на роднай мове. Як высветлілася, знайсці такога экскурсавода няпроста. Які не проста ведае завучаны па-беларуску тэкст, а свабодна валодае мовай, каб без памылак адказаць на шматлікія пытанні зацікаўленага турыста. У выніку мы дамовіліся з краязнаўцам, для якога экскурсіі – гэта збольшага хобі, але вандроўка ўсім спадабалася. Экскурсаводы не проста не ведаюць ці забыліся мову, некаторыя абураюцца тым, што іх прымушаюць праводзіць экскурсіі па-беларуску. Вядома, што яны разлічваюць на прыбытак ад турыстаў з Расіі – гэта сёння асноўны кліент, але чаму дадатковыя веды (у дадзеным выпадку беларуская мова) будуць лішнімі? Турысты з Расіі прыязджаюць не толькі пабухаць таннай беларускай гарэлкі. Ёсць і тыя, каму сапраўды цікавая наша краіна, яе гісторыя і культура. Што вы можаце прапанаваць адукаванаму рускаму турысту, які апроч Беларусі, быў у іншых еўрапейскіх гарадах? Каб паслухаць “Калінку-малінку” не трэба ехаць сотні кіламетраў, гэтага багацця і ў самой Расіі хапае.

І апошняе. У Беларусі ўсё ніяк не сціхнуць дыскусіі на тэмы “Беларуская мова – несамастойная мова”, “Ці патрэбна нам беларуская мова”, “Беларуская мова – дыялект рускай мовы” і г.д. Але спадарства, нават у ХХІ стагоддзі знаходзяцца дзівакі, якія лічаць, што зоркі ў небе – усяго толькі стразы, а Зямля па-ранейшаму трымаецца на трох кітах. Ці ёсць сэнс з імі спрачацца і нешта даказваць пры тых навукова абгрунтаваных фактах, якія існуюць насамрэч? Не! Ці ёсць сэнс у незалежнай дзяржаве самастойнай і самадастатковай нацыі задаваць сабе такія недарэчныя пытанні ці адказваць на такія пытанні апанентам? Не!

Нашыя суседзі латышы зусім нядаўна паказалі нам, як трэба любіць і шанаваць сваё. Я маю на ўвазе рэферэндум па моўным пытанні. Не трэба лішняга шуму і святаў раз на год для справаздачы ў аддзел адукацыі ці ідэалогіі (хто там “адказвае” ў нас за мову?). 21-га лютага можна ўспрымаць, як цудоўную нагоду адкінуць страх і сказаць нешта на сваёй мове. Сказаць не з трыбуны, тэлевізара ці плошчы. Проста сказаць свайму блізкаму чалавеку самыя звычайныя рэчы. Па-беларуску. І каб не раз на год, а кожны дзень.


Комментарии

Аватар

21.02.2012 19:34
Anonymous
ответить

Цалкам згодны з аўтарам. Але вялікая бяда беларусаў у тым, што яны не ведаюць гутарковай мовы. Я гэта кажу і пра сабе, і пра многіх знаёмых. Разумець лёгка, чытаць таксама, але пачаць размаўляць складана, такі ў нас псіхалагічны бар'ер. І скажу шчыра, я не ведаю як вырашыць гэтае пытанне
Аватар

21.02.2012 19:48
Аўтар
ответить

Вырашыць яго вельмі проста - размаўляць на мове. Ніякім іншым спосабам яно не вырашыцца. Няма ні прышчэпак, ні гаджэтаў для гэтага. Гэтаксама і з замежнымі мовамі. Калі толькі чалавек мае моўную практыку, мова яго становіцца больш дасканалай. З роднай мовай усё ў сто разоў прасцей, яна закладзеная ў нас, як ні круці. Таму ўжо праз тыдзень-два вы адчуеце, як шмат ведаеце па-беларуску. Поспехаў!
Аватар

21.02.2012 19:51
Anonymous
ответить

Пытаньне вырашаецца проста! Сперша гаварыць з памылкамі, гаварыць на трасянцы, з якой пачынаюць усе пачаткоўцы (у любой мове, дарэчы). Нават Дунін-Марцінкевіч напісаў свой шэдэўр "Пінская шляхта" на трасянцы. Па вялікім рахунку...
Аватар

21.02.2012 19:54
Anonymous
ответить

Не, гэта ж трэба! Толькі я пачаў калупаць свой адказ на клаве, як аўтарка таксама дала той жа самы, бадай, адказ. Дзівосы, спадарства!

21.02.2012 20:26
Anonymous
ответить

А перачытайце нашых песняроў -- Коласа ды Купалу. Без сумневу, у сённяшняй школе іх творы (калі б не ведаць аўтара) выклікалі бы шмат пытанняў у настаўніка. Але гэта ўжо класіка! І мы, каб паразмаўлялі трошачкі, навучыліся б -- і нават асалоду адчулі. Але ж дзеля гэтага трэба нешта рабіць!
Аватар

21.02.2012 21:07
Дрык
ответить

Віншую аўтара з нараджэннем блога! Тэма надзвычай вострая і своечасовая. Буду чакаць наступных пастоў, бо ў цікавага таленавітага чалавека і назіранні цікавыя. Дарэчы, наконт беларускага сэрвіса і ангельскай мовы ты таксама маеш што распавесці :), я ўспамінаю твой аповед пра тую прадавачку, што ганарылася сваим невуцтвам...
Аватар

22.02.2012 00:14
Аўтар
ответить

дзякуй)
Аватар

22.02.2012 02:18
Anonymous
ответить

У гэтым і ёсць бар'ер - як я, паспяховы каммунікабельны чалавек, буду гаварыць з памылкамі? Сорамна.
Аватар

22.02.2012 11:44
Anonymous
ответить

А дзе тут турызм? галоўная праблема беларускай мовы - гэта тое, што яна існуе амаль выключна ў выглядзе вершыкаў пра мілагучную матчыну мову, на якой так хораша пісаць вершыкі пра мілагучную матчыну мову, на якой так хораша пісаць вершыкі пра мілагучную матчыну мову, на якой так хораша пісаць вершыкі пра мілагучную матчыну мову, на якой...
Аватар

22.02.2012 12:14
Anonymous
ответить

[quote]Александр:А дзе тут турызм? галоўная праблема беларускай мовы - гэта тое, што яна існуе амаль выключна ў выглядзе вершыкаў пра мілагучную матчыну мову, на якой так хораша пісаць вершыкі пра мілагучную матчыну мову, на якой так хораша пісаць вершыкі пра мілагучную матчыну мову, на якой так хораша пісаць вершыкі пра мілагучную матчыну мову, на якой...[/quote] Як раз да праблем турызму і мае дачыненне паднятая нашым карэспандэнтам тэма. Акрамя турфірмы "Віаполь" у Беларусі няма ніводнага турыстычнага прадпрыемства, якое пазіцыяніравала б сябе, як нацыянальная турфірма, якое б прадстаўляла менавіта мясцовы каларыт. У рэшце рэшт "Віаполь" выстраліла, стала лідарам па прыему замежных турыстаў. Не здагадваецеся, чаму?
Аватар

22.02.2012 12:30
Аўтар
ответить

Калі б беларуская мова была такой, якой яе апісваеце вы, такія магутныя і сусветна вядомыя кампаніі, як Samsung, Mercedes, Life:), Ford, Lenovo і інш. не рабілі б беларускамоўную рэкламу, укладаючы ў гэта вельмі шмат сродкаў. Паглядзіце на поспехі і бюджэт гэтых кампаніяў. І вы зразумееце, што да маркетынгу яны падыходзяць вельмі сур'ёзна.
Аватар

22.02.2012 14:11
Петя, агрогородок "Красный Лапоть"
ответить

[quote name="Александр"]А дзе тут турызм? галоўная праблема беларускай мовы - гэта тое, што яна існуе амаль выключна ў выглядзе вершыкаў пра мілагучную матчыну мову, на якой так хораша пісаць вершыкі пра мілагучную матчыну мову...[/quote] Дзівосы ў дзівоснай краіне Сасут! Той, хто прэзентуе сябе ў адным выпадку як дасьледчыка нацыянальнай гісторыі і культуры, у другім выпадку пырскае жоўцю і абразамі ў бок той жа самай культуры, пачаткам якой ёсьць мова. Гэта нават не канфармізм - а нешта сто разоў горшае: двудушнасьць!
Аватар

22.02.2012 14:56
Anonymous
ответить

Любы паспяховы камунікабельны чалавек паставіцца да гэтага з разуменнем. Калі вы вувучалі замежную мову, павінны таксама былі сутыкацца з тым, што не адразу і вымаўленне, і лексіка наогул была дасканалай. Само па сабе веданне мовы не прыходзіць. Ніхто іншы не можа за вас вывучыць мову, размаўляць спачатку з памылкамі, а пасля ўсё лепш і лепш. Гэта можаце зрабіць толькі вы. Раю адшукаць беларускамоўную кампанію. Хоць бы онлайн. Беларускамоўныя людзі вельмі добра ставяцца да тых, хто вырашае далучыцца да роднай мовы, і заўсёды вам дапамогуць.
Аватар

22.02.2012 17:13
Anonymous
ответить

ну дык на турыстычным партале па-беларуску (або і на любой іншай мове) трэба пісаць пра турызм, а не пра мову. Інакш пацвярджаецца даўняя і прыкрая заканамернасць: бел. мова - існуе для апісання і ўсхвалення самой сябе.
Аватар

22.02.2012 18:15
Anonymous
ответить

[quote name="Александр"]ну дык на турыстычным партале па-беларуску (або і на любой іншай мове) трэба пісаць пра турызм, а не пра мову. Інакш пацвярджаецца даўняя і прыкрая заканамернасць: бел. мова - існуе для апісання і ўсхвалення самой сябе.[/quote] Аляксандр, калі вы не разумееце сэнсу напісанага, то спрачацца з вамі няма ніякага жадання. Мы выконваем сваю работу. І вельмі прыемна, калі нашыя карэспандэнты па ўласнай ініцыятыве падымаюць праблемы, якія маюць дачыненне і да турызму, і да нашага жыцця. Мы па-ранейшаму ўпэўнены, што рана ці позна, але нацыянальныя каштоўнасці беларусаў зацікавяць іншаземных турыстаў. Так што трэба іх захоўваць...

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах