05.03.2012

 - Блоги

Автор: Раман Абрамчук


Віленскі Казюк: натоўпы шчаслівых...

Казюк (па літоўску - Казюкас) – гэта віленскі кірмаш, які ладзіцца з тых даўніх часоў, калі была яшчэ жывая беларуская прымаўка: «круці жорны пільна – і тут будзе Вільня».

Казюк (па літоўску - Казюкас) – гэта віленскі кірмаш, які ладзіцца з тых даўніх часоў, калі была яшчэ жывая беларуская прымаўка: «круці жорны пільна – і тут будзе Вільня».Назва кірмаша паходзіць ад імя каралевіча Казіміра (1458–1485), які за сваю набожнасць быў кананізаваны каталіцкім касцёлам і ўжо некалькі стагоддзяў лічыцца патронам усёй Літвы. Казюк – гэта ласкавая форма імені Казімір (гэтаксама як Пецяў беларусы часцяком называлі Петрукамі, Янкаў – Янукамі, а Сярожаў - Сержукамі).

Кірмаш пачынаўся як невялікі фэст каля касцёла Св. Казіміра (знаходзіцца на Ратушнай плошчы) на дзень памяці святога (4 сакавіка). Але з цягам часу ён вырас у вялікі гарадскі карнавал, асновай якога з’яўляецца гандаль, торг усім, што зрабілі рукі жыхароў віленскіх ваколіц. Старажылы Вільні яшчэ памятаюць часы, калі тавар выкладалі прама на снег, а віленскі брук быў пакрыты тонкім слоем раскатанага конскага гною. Час мінуў, і жывая стыхійная традыцыя ператварылася ў сапраўдны гарадскі брэнд, які вабіць тысячы турыстаў з самых розных краін, сярод якіх велізарны працэнт – жыхары слаўнага горада-героя, найбліжэйшага суседа Мінска...

 DSC01235

DSC01239

Сёння кірмаш Казюк займае не толькі Ратушную плошчу, але і праспект Гедыміна з Кафедральнай плошчай, і некалькі вуліц у Старым горадзе. Але і гэта яшчэ не канец: колькасць гандляроў мае тэндэнцыю да павелічэння. Больш за тое: Казюк адбываецца ў гэтыя дні і ў іншых гарадах Літвы, Польшчы, а таксама ў Гродне, дзе яго арганізуюць літоўская і польская нацыянальныя абшчыны.

DSC01245

DSC01247

Віленская пальма – сімвал свята. Але цікава, што сімвалам яна стала ў яшчэ нядаўнія савецкія гады. Справа ў тым, што гэтая пальма – самая звычайная велікодная вербачка, якую адносна нядаўна яшчэ прадавалі ў Вербную нядзелю, за тыдзень да Уваскрасення. Але, як вядома, у краіне, «дзе ўсе павінны былі быць шчаслівымі», было не прынята радавацца з рэлігійных нагод. Віленчукі схітрылі: сталі прадаваць упрыгожаныя вясновыя галінкі крышку раней. А потым і прыжылося.

DSC01249

Казюк – гэта гандаль выключна таварамі ўласнай, хатняй вытворчасці, усім, што сёння модна называць «хэндмэйдам». Спектр шырокі: ад сыроў і самаробнага піва да каваных падсвечнікаў і плеценых кошыкаў. Гуляць на Казюку можна як па выставе. Або як па зале з дэгустацыямі: гандляры і без таго ведаюць, што большасць каштуе без намеру купіць, але нават выгляду не падаюць, шчодра частуюць усіх.

Быў момант у гісторыі кірмаша, калі ён рызыкаваў «патануць» у танных забаўках і драбязе, але сёння ўжо відавочна, што звычайныя традыцыйныя вырабы – мёд, зёлкі, чорны жытні хлеб і льняныя вышыванкі – тут больш чаканыя і каханыя за кітайскі пластык і сінтэтыку. Напэўна, тут не абыйшлося без гарадской адміністрацыі, якая ўзяла на сябе функцыі кантролю свята, а таксама правядзенне конкурсаў на найбольш арыгінальных вытворцаў. З аднаго боку быў страчаны эфект стыхійнасці, але з іншага – па кірмашы з прыемнасцю пройдзецца самы пераборлівы сноб-эстэт. Ужо адно афармленне некаторых палатак цягне на твор мастацтва.

DSC01254

DSC01257

Адначасова з гандлем вулачкі Вільні ў гэтыя дні запаўняюцца артыстамі і музыкамі. Усе, хто грае хоць на чым, знаходзяць сабе мясцечка пад старой аркай ці паміж палаткамі. Фея, якая адорвае прахожых дотыкам чароўнай палачкі, дзеці з касцёльнага хору, гурт моладзі з этнічнымі інструментамі, джазавы бэнд... А ў дадатак – галоўная сцэна на Ратушнай плошчы, дзе выступаюць ансамблі традыцыйнай музыкі. У нейкі момант у гарадскім шуме цяжка расчуць хоць што-небудзь. Людзі суцэльным бясконцым натоўпам «плывуць» па кірмашовых вузкіх вуліцах без магчымасці спыніцца. І раптам – стоп! «А ў полі вярба нахілёная...», – галосіць нейкі барытон пад вясёлую гітару. Го? Спыняюся, нягледзячы на напор натоўпу ззаду. Нашы ў горадзе! Спяваюць «Песняроў» і «Крамбамбулю», народнае і эстраднае. Дробязь, а прыемна.

Мядзьведзь з герба аднаго жмудскага горада, зроблены з дравесных галінак

Мядзведзь з герба аднаго жмудскага горада, зроблены з дравесных галінак.

Ад кірмашу, яго тавараў, палатак, атмасферы так і вее натуральнасцю, традыцыйнасцю. Літоўцы, грунтуючыся на традыцыях розных народаў, што здаўна пражывалі ў Вільні, сёння на «выдатна» засвоілі каштоўнасць этнічнай культуры, якая стала да таго ж прыносіць і грашовы прыбытак.

***

У адваротнай дарозе – толькі і размоў: а чаму ў нас так не могуць? Чаму ў нас не па-людску гэта ўсё? Як свята – дык папойка, а як кірмаш – дык райпо, сяльпо і кітайскія забаўкі з рускай папсой... Здаецца, і ў нас саломку плятуць віртуозна, і выцінанкі чароўныя робяць, і зёлкі ёсць, і мёд гаспадары робяць, а да смятаны і масла нашага – літоўцам як да Марса... Можа і  добра, што такі кірмаш - у самы блізкіх суседзяў. Можа,   падглядаючы ў суседзяў, і навучымся... эстэтыцы жыць.


Комментарии

Аватар

05.03.2012 17:49
Anonymous
ответить

Мядзьведзь з герба аднаго жмудскага горада, зроблены з дравесных галінак І тут пе... мядзьведзь . Але ці не герб гэта самой Жмудзі ?
Аватар

05.03.2012 20:51
Anonymous
ответить

у нас так не могуць выключна таму, што лайдакі і зас...цы, прыкрытыя траскучай фразеалогіяй сёлета мы з сябрам, панам Дзянісам Салашам, паспрабавалі заявіць невялічкі Казюковы кірмашык ва ўнутраным дворыку Чырвонага Касцёла на пл. "Незалежнасці (па ціпу)". На жаль, заяўку Мінгарвыканкам шчыра адхіліў. У выніку са значна парадзеўшымі шэрагамі рамеснікаў пан Дзяніс правёў міні-Казюкі ў Катэдры: http://salasz.livejournal.com/209537.html дык калі б не шчырая баязлівасць нашых малаадукаваных чыноўнікаў, якія войчань любяць шчыразапрышчаць, ёсць ужо дастаткова крэатыўных людзей, якія могуць але - шчырыя малаадукаваныя лайдакі па-першае, больш колькасныя і згуртнаваныя (а ім войчань нравінькаіцца разрушаць і запрышчаць), а па-другое - мы занадта лагодныя і імі
Аватар

05.03.2012 20:59
Anonymous
ответить

у нас вуместа гэнага - Дзень Горада ёсьцека. Он войчань шчыры. А казюк гэныя шчытаюццца чужымі-варожымі-панскімі. Даже в разговорах с местными католиками чаще всего натыкаешься на типичное отношение: "а зачэм нам гэныя казюки? яны жа панския"
Аватар

05.03.2012 22:20
Anonymous
ответить

или вот такой ещё аспект: "абаранкi" (obwarzanki), которые издавна продавались на Казюки, назывались "сморгонскими", - даже если делались в других местах, потому что Сморгонь была как бы хранителем эталона. Ну и где теперь obwarzanki smorgonskie? Пабіждзяны войчань сільнянька трыуфальнянькай бюракраційкай, войчань сыцянькай. І, у том чысьле - гуманітарнай інцілягенцыяй біларускіх ВУЗаў. Ані вустанавілі фільтарчычак шчыры: усенька, што панская - ні прапускаць! Ну войчань сільнянькая аліргія на ўсенька чыста панская
Аватар

09.03.2012 15:58
Anonymous
ответить

Характерно, что проводя Казюки в Гродно, наши креативнейшие чиновники и примкнувшие к ним гумано-вучоныя эксперты по этнографии болот тщательно отфильтровывают все панские приметы праздника: самого королевича в горностаевой мантии, баранки, кренделя и пончики, акцентированно-"казюковые" вербы и плетёные из лозы изделия... Чтоб не дай Купала, не отойти от прочных стереотипов Лявона-Бульбаша.
Аватар

11.03.2012 07:56
коллега по перу
ответить

Роман! Знаете, иногда количество идёт во вред качеству. Ваша заметка про Минск и его скульптуры (район Тракторного завода) была супер! Про Каляды - очень даже ничего. Но... многие другие материалы какие-то одноотипные, напоминают записки юнца, впервые увидевшего банальные вещи. Простите, но данная статья как раз такая слабенькая, фотографии просто никудышние. Надо работать над стилем. Я как раз оттуда вернулся и у меня на порядок больше впечатлений и ярких образов, а не просто щенячьих фрагментарных восторгов. С наилучшими (на полном серьезе) пожеланиями!
Аватар

13.03.2012 11:50
Раман Абрамчук
ответить

Калега па перу... Звычайна калегі па перу падпісваюцца іменем) так, матэрыял не лепшы, але напісаны ледзь не з самога Казюка, - ён выйграў у аператыўнасці, хоць і страціў у якасці. калі вы можаце лепш - пішыце! у чым праблема?)

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах