03.05.2012

 - Блоги

Автор: Адар'я Гуштын


Чым пахне Беларусь?

Вядомы парфюмер распрацавала водар, які прысвяціла нашай краіне

З 30-ці найбольш папулярных найменняў духоў, адэкалонаў, туалетнай вады і сродкаў для мыцця больш за 20 створаны па формулах Сафіі Гройсман, сярод іх - Paris і Yvresse ад Yves Saint Laurent, Eternity for Women ад Calvin Klein, які ўвасабляе жаноцкасць Tresor ад Lancome, а таксама шматлікія вядомыя духі Estee Lauder.

Зараз Сафія Гройсман жыве ў Нью-Йорку, але нарадзілася яна ў Любчы, што ля Навагрудска. Яе бацька Пётр Ходаш ваяваў у партызанскім атрадзе, выратаваў маці Сафіі з Іўеўскага гета – вывеў асуджаных на смерць людзей. Маладая сям'я жыла проста, цацкамі для Сафіі былі кветкі. У 15 гадоў сям'я Сафіі пераехала ў Польшчу. Бацькі вырашылі адправіць дачку ў хімічны тэхнікум. Дзяўчына скончыла беларускую школу на выдатна, таму яе адразу ўзялі на 3 курс. Аднойчы Пётр Ходаш атрымаў запрашэнне пераехаць у Амерыку ад чалавека, якога ён выратаваў падчас вайны, сям'я рашылася на пераезд.

Tut.by датэлефанаваўся да знакамітага парфюмера і высветліў, што яе натхніла на стварэнне новага арамата, прысвечанага Беларусі.

«Духі будуць мець французскую назву «Жаданне прахалоды», – распавядае парфумер, – але формулу я назвала «Белая Русь № 5». Гэта пах з майго дзяцінства, ён асацыюецца з чысцінёй і прахалодай. Я вельмі задаволеная, што нарадзілася ў Беларусі. Па-першае, гэта цудоўная прырода, па-другое – выдатныя, правільныя людзі, па меншай меры так было раней. Я паспрабую, каб гэтыя духі былі недарагімі, каб іх магла сабе дазволіць сярэднестатыстычная беларуска».

Цікава, што ў беларусаў, якія жывуць тут стала, зусім іншыя асацыяцыі з водарам нашай краіны. Узгадаем наша леташняе апытанне.

Мікалай Чырскі, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў»:

Думаю, што пах канюшыны найлепш кажа пра Беларусь. Асабліва белай канюшыны, только-толькі скошанай на полі.

Лілія Кобзік, рэдактар газеты «Туризм и отдых»:

З дзяцінства памятаю пах вяндліны ў бабулінай каморы. Дзіўна, але галоўнае ў гэтым паху было ўсё ж не мяса, а спецыі, якія разам з уласным водарам каморы і цемрай стваралі нейкую касмічную атмасферу. Гэты бадзёры водар спецый – каляндры, базіліка, кмену, лаўровага ліста, чорнага духмянага перцу – найбольш асацыіруецца ў мяне з Беларуссю. Можна яшчэ ў бутылечку для турыстаў дадаць бергамот і тое, што парэкамендуюць прафесіянальныя парфумеры. І хоць гэтыя расліны не характэрны для нашай мясцовасці, але менавіта такі пах я лічу найбольш адметным – можа, нават не для сённяшняй Беларусі, а для нейкай ідэальнай, прыватнай. У нас часта можна пачуць запах бэзу, але, на мой погляд, ён надта моцны, каб яго рабіць інгрыдыентам нацыянальнага водару. Дарэчы, для мяне Беларусь мае, хутчэй, мужчынскі, брутальны пах.

Васіль Сёмуха, беларускі перакладчык:

Самы прыемны водар – прыродны, асабліва ў маі. Тады кожны дзень пахне па-новаму: ажываюць расліны, распускаюцца кветкі. Па полі развозяць і раскідваюць гной. Як бы брыдка гэта ні гучала, але менавіта гэты водар у мяне асацыіруецца з Беларуссю.  

Андрэй Лянкевіч, фатограф:

Перш-наперш, трэба прыдумаць міф пра нашу краіну, а тады ўжо з’явіцца і нацыянальны пах. Без падання ці легенды гэта немагчыма. Што мы маем зараз? Няма нават агульнай гісторыі, таму няма пахаў, таму няма Беларусі.

Яўген Ліпковіч, блогер:

Справа ў тым, што Беларусь існуе ў дзвюх рэчаіснасцях – рэальнай і ідэальнай. Ідэальная рэчаіснасць – гэта тое, як бы нам хацелася выглядаць у вачах турыстаў і замежнікаў. Дык вось, паводле рэальнага нацыянальным пахам можа быць перагар – гэта я кажу як чалавек, які некалькі год працаваў на заводзе. А паводле ідэальнага, гэта пах дурніцаў – не блытаць з чарніцамі, бо дурніцы маюць свой адметны водар.

А нашы чытачы дадавалі свае варыянты – сена, валошкі, хвоя, бэз, суніцы і нават гной! Вось толькі цікава, ці з’явіцца ў нас свой пах у якасці брэнда. Нашыя суседзі даўно пайшлі гэтым шляхам. Духі Lietuvos Kvapas («Пах Літвы») – адметны сувенір Літвы. Пах уяўляе сабой сумесь бергамота, водару дзікіх кветак, імбіра, маліны і грэйпфрута. Ёсць таксама лёгкія адценні амбры, кедра, сандалавага дрэва і пачулі. І бутэлечка такіх духоў каштуе 25 еўра.

 

 

 



Комментарии

Аватар

03.05.2012 15:16
Махно
ответить

Перегаром утром в автобусе, сцулями круглые сутки в подъездах, дерьмом в весках и агрогородках, дешевым руским керосином в офисе г-на Чергинца и т.д и т.п.
Аватар

03.05.2012 22:14
Anonymous
ответить

Для мяне таксама гэта пах у бабулiным свiронку, або на гары, дзе стаялi старажытныя пралкi ды кудзеля. Але яшчэ нешта асаблiва вострае, адценне чыстага, прыроднага водару, якой я памятаю з дяцiнства. Успамiны прыводзяць мяне да некалькiх гадзiн у душным бензiнавым аўтобусе, якiя я мусiла трываць, каб потым хуценька бегчы да бабулiнай хаты, а тады ў поле цi ў старажытны панскi сад, якi яшчэ захаваў рысы былой велiчы. Гэта спалучэнне разнастайных дрэў i раслiн напаўадзiчэлага парку, асаблiва шыпшыны. Я б замовiла хутчэй не пэрсанальныя пэрфумы, а для iнтэръеру i назвала б iх "Забытая раскоша".
Аватар

07.05.2012 19:15
Anonymous
ответить

"Пах Беларусі" - таксама родам з Налібоцкай пушчы
Аватар

07.05.2012 19:20
Anonymous
ответить

а ці можаце падаць спасылку на адрас арыгінальнай навіны? англамоўнай, калі яна была па-англ.
Аватар

07.05.2012 19:25
Anonymous
ответить

http://telegraf.by/en/2012/05/amerikanskii-parfyumer-pridumala-aromat-belarusi дзякуй, знайшоў ужо
Аватар

07.05.2012 22:46
Адар'я Гуштын
ответить

У допісе ад пачатку зроблена гіперспасылка на першакрыніцу - http://news.tut.by/health/287145.html

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах