11.06.2012

 - Блоги

Автор: Адар'я Гуштын


Дыет-стол для бізнэсоўцаў

Ці могуць беларускія санаторыі стаць пляцоўкай для дзелавога турызму?

Ці могуць беларускія санаторыі стаць пляцоўкай для дзелавога турызму?

Сёлета давялося двойчы ўдзельнічаць у дзелавых мерапрыемствах, якія праводзіліся на базе беларускіх санаторыяў. Ад арганізатараў я даведалася, што гэта хутчэй вымушаная мера – арэнда пляцовак у горадзе каштуе занадта дорага, а большасць аграсядзібаў не могуць адначасова  змясціць 20-30 удзельнікаў з начлегам. Выходзіць, што санаторыі сапраўды могуць стаць пляцоўкай для дзелавога турызму, асабліва ў нізкі сезон. Але ці дастаткова намаганняў прыкладаюць упраўленцы, каб санаторыі з вымушанай меры сталі сапраўды прывабнымі аб’ектамі?

Па прыездзе ў лячэбна-аздараўленчы комплекс Хімвалакна, што ў Горадні, бачу здзіўленыя вочы калегаў. Звыклыя да чатырохзоркавых гатэляў Вільні, Львова ды Беластока, для іх незвычайна апынуцца амаль што ў піянер-лагеры. Санаторый пачынаецца з вахты. Мімаход не пройдзеш – трэба даць справаздачу вахцёрцы – хто ты, адкуль і навошта прыехаў. Многія яшчэ памятаюць СССР, таму ведаюць, што вахцёрка тут галоўны чалавек. На першым паверсе існуе некалькі элітных нумароў, дзе нядаўна зрабілі рамонт. Захаплення мала, але жыць можна. А вось на другім паверсе пачынаецца сапраўдны студэнцкі інтэрнат 70-х – дабіты санвузел, ярка-зялёная фарба на сценах, аблупленая фарба на вокнах, старыя дываны на скрыпучых ложках… Уражанне такое, што машына часу Кіра Булычова запрацавала на поўную моц у адваротным кірунку. Сама сустрэча праходзіць на першым паверсе санаторыя. Абасобленнай каферэнц-залі няма, таму звычайныя пастаяльцы, якія праходзяць міма ў сталовую, на хвіліну затрымліваюцца – а раптам яны прапускаюць нешта важнае і абмеркаванне датычыцца іх таксама? Але самая незвычаянай фішка – тэлефон-аўтамат, які час ад часу звінеў, і на ўсе нашыя просьбы да вахцёркі выключыць яго, яна адказвала: “Я не ведаю, чаму ён звоніць. Нічога зрабіць не магу!”

Асобная тэма – гэта харчаванне ў санаторыях. Для людзей, якія едуць сюды падлячыцца, варыянт дыет-стала сапраўды добрая нагода разгрузіць арганізм, але толькі не для тых, хто прыехаў на бізнэс-сустрэчу, трэнінг ці семінар. Раптоўна высвятляецца, што без дыет-сястры нельга змяніць рацыён. А таму вегетарыянцы, пра якіх адміністрацыю папярэджвалі загадзя, павінны есці тое, што дадуць. У такіх установах лічаць, што “вегетарыянскае меню – гэта тое самае, што нармальнае, толькі без мяса”. А таму атрымаць на вячэру грэчневую кашу на вадзе  не дзіўна. І куды пайсці падсілкавацца пасярод сасновага лесу? Альтэрнатывы няма. А калі раптам нехта з удзельнікаў захацеў дадатковы кубак гарбаты ці кавы, яму даходліва патлумачаць – “не паложана”. І не прапаноўвайце даплаціць. Марныя намаганні! Кожны пакецік гарбаты загадзя выпісваецца на складзе, таму лішніх няма. Уявіце цяпер, як гэта патлумачыць замежнікам, якія апынуліся з вамі на адным мерапрыемстве?

00-00

Асобная размова – высяленне. Гэта трэба зрабіць не проста своечасова – у 12 гадзінаў, а яшчэ лепш загадзя, каб да гэтага часу нумар яшчэ паспелі прыбраць і засяліць туды новых людзей. Менавіта такое тлумачэнне я атрымала ад супрацоўніц санаторыя “Світанак”, які знаходзіцца пад Менскам. Але ў суседзяў з 209-га нумара гісторыя была больш камічная. У нумар, дзе жывуць мужчыны, раптоўна заляцела прыбіральшчыца з пытаннем: “Тааак, 211 ужо вызвалілі? Можна там прыбіраць?” Калегі, якія ў гэты час толькі збіралі свае рэчы, нават не знайшліся, што ёй адказаць.

Адзіным плюсам, апроч эканамічных цэнаў, у санаторыях можа лічыцца прырода і спакой вакол медыцынскіх цэнтраў пры адноснай блізкасці да горада. У астатнім жа – мэнэджарам санаторыяў яшчэ трэба шмат папрацаваць, каб удзельнікі канферэнцыяў захацелі вярнуцца сюды ізноў. У наступны раз, магчыма, ужо ў якасці кліентаў.

 


Комментарии

Аватар

12.06.2012 14:24
Anonymous
ответить

Да я вообще не понимаю, кто в эти санатории лечиться едет? Это же мрак! Мои родители два года наза так поехали, наслушавшись, как это прекрасно - подлечиться на берегу Нарочи. Во-первых, большинство отдыхающих - русские, а как эти граждане отдыхают, думаю, объяснять не надо - все остальные просто мучаются. Во-вторых, количество мед. процедур было ограничено, поэтому по всем показаниям доктора подлечить отказались, только за доплату. В-третьих, никакого досуга. Предлагали экскурсии по Беларуси, баню и мангал с шашлыком. Но этим разве кого-нибудь удивишь? Поэтому мы зареклись, больше туда ни ногой! В прошлом году родители отдыхали в Друскеникае. Вышло чуть дороже, но удовольствия в сто раз больше. В этом году едут в Чехию, Марианске Лазне. Надеюсь, что тоже понравиться.
Аватар

12.06.2012 14:28
Скептик
ответить

А мне непонятно, зачем в санаториях 4-разовое или даже 5-разовое питание? О каком здоровом образе идет речь? Ведь в реальной жизни никто столько не ест! Да и не надо. А то выходить все та же обжираловка, что в Турции на "все включено", только здесь шведский стол считают чуть ли не элитной услугой.
Аватар

12.06.2012 19:04
Anonymous
ответить

Што гэта за такія бізнэсоўцы, якія эканомяць на арэндзе і усё арганізовываюць у санаторыях? Нешта з бізнэсам не тое, калі так ёсць сапраўды. Несалідна ж!
Аватар

12.06.2012 22:24
Anonymous
ответить

Дар'я, не цiкава !Усё адно i тое ж гучыць з вашых вуснау : "Як жа усё кепска, у нас, у Беларусi!" Змянiце пласцiнку, а можа нават, лепей, краiну?
Аватар

12.06.2012 23:18
Адар'я Гуштын
ответить

Дазвольце з вамі не пагадзіцца. Калі задаць у пашукавіку сайта маё прозьвішча, з'явяцца розныя матэрыялы. І пра аднауленне гістарычнай спадчыны, дзякуючы апантаным і свядомым беларусам; і наконт цікавых імпрэзау, фэстау ды проста турыстычных мясцінау Беларусі. Таму усё, як у сапраудным жыцці - ёсць і станоучыя, і адмоуныя моманты, таму і ацэнка падзеяу бывае рознай. Здраджваць гэтаму прынцыпу я не планую, як зрэшты і сваёй краіне.
Аватар

12.06.2012 23:40
Міхась
ответить

Прыклады на бочку! Што у нас "добра"???
Аватар

12.06.2012 23:42
Anonymous
ответить

Дар'я, лічу, вельмі таленавіты рэпарцёр. але чагосьці не хапае.
Аватар

12.06.2012 23:44
Anonymous
ответить

Можа маецца на ўвазе агратурызм, кажуць нядрэнныя ёсць сядзібы па закутках. а санаторыі сапраўды адстой. Выбрыкі плянавай эканомікі з падтрымкай адміністратыўнага рэсурсу.
Аватар

13.06.2012 00:46
Адар'я Гуштын
ответить

Дзякуй вялікі за крытыку і станоучую ацэнку таксама. На жаль, не магу выказаць сваё меркаванне пра вас праз вашу ананімнасць.
Аватар

13.06.2012 17:27
Anonymous
ответить

Милый друг, если вам нужны оды о сильной и процветающей Беларуси, то вы ошиблись адресом. Может быть, вы не в курсе, но в нашем королевстве есть некоторые проблемы. И если уж независимые журналисты (а я надеюсь, что Tio - это все-таки независимый портал) не будут об этом писать, то будет нам всем game over. Поэтому правильно вам тут ответили и даже вежливо.

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах