Іспанка, якая піша па-беларуску, у кнігарні «логвінаЎ»

09.09.2015

 - Календарь событий

Іспанка, якая піша па-беларуску, у кнігарні «логвінаЎ»

10 верасня ў кнігарні «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя іспанскай паэткі Анхелы Эспіносы Руіз, якая напісала па-беларуску зборнік паэзіі «Раяль ля мора».

У прэзентацыі праз відэамост возьме ўдзел аўтарка, а таксама Міхась Баярын і рэдактар кнігі Кірыла Камароўскі.
Пачатак а 19. Уваход – вольны.

Крыху пра аўтарку. Анхела Эспіноса Руіз нарадзілася ў 1993 годзе ў Іспаніі. Паэтка, перакладчыца. Піша вершы з 6 гадоў, па-беларуску – з 20. Літаратарка таксама перакладае беларускую паэзію на іспанскую. Сярод яе перакладаў — купалаўскія «Малітва», «Ворагам беларушчыны» і «Белая яблыня грому» Барадуліна. Вучыцца на факультэце славянскай філалогіі ў Гранадскім універсітэце.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах