Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 2 сакавіка 2014 года  з 11:30 да 15:00 на на мерапрыемства “Масленіца”

17.02.2014

 - Календарь событий

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 2 сакавіка 2014 года з 11:30 да 15:00 на на мерапрыемства “Масленіца”

Масленіца, цi «Масляна нядзеля», – адно з рухомых свят народнага календара, якое адзначаецца прыкладна ад 3 лютага (21 студзеня па старому стылю) да 14 сакавіка (1сакавіка па старому стылю), у залежнасці ад Вялікадня, спраўляецца за тыдзень перад Вялікім постам.

У царкоўным календары Масленіца мае назву «Седміца сырная» (сырапусны тыдзень). Па Уставу святой Царквы субота накануне сырапуснага тыдня ўстаноўлена як дзень памінання продкаў, паведамляе Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

Традыцыйныя масленічныя стравы – бліны і аладкі, сыр і масла. Маслу і сыру, а на ўсходзе Беларусі – асабліва блінам, надаваўся магічны сэнс. Бліны, паводле павер’я, як і ўсе круглыя прадметы, дапамагалі сонцу хутчэй рухацца, паскаралі надыход вясны. А сыр і масла (сытая ежа) спрыялі таму, каб увесь год быў сытны (багаты).

У гэтым годзе “музейная вёска” гасцінна  сустрэне наведвальнікаў сваёй цікавай праграмай.

Упершыню ў праграме свята дэманстрацыя традыцыйнага абрада гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна “Паазер’е” “Пахаванне бабы”,   навучальны  майстар-клас па беларускай польке  і  ўнікальная выстава прыстасаванняў для вырабу масленічных страў на Беларусі - сыра і масла ( са збору музея). Сярод гасцей масленічнага кірмашу ансамблі “Нагуаль”і “Рэха”.

Для тых сямей, якія ўступілі ў шлюб у мінулым годзе ( пры сабе мець копію пасвдедчання аб шлюбе 2013 года), супрацоўнікі музея падрыхтавалі цікавае “Ушанаванне маладых пар” з гумарыстычнымі іспытамі, гульнямі і сувенірамі.

На працягу свята пройдзе  традыцыйны для наведвальнікаў музея конкурс “Масленічная лялька”. Пераможцаў чакаюць прызы!  Для ўсіх -  гульні і забавы каля Масленічнага слупа.

Канцэртную  і гульнева-забаўляльную  праграму  для  наведвальнікаў свята падрыхтавалі народны ансамбль народнай песні “Асалода”,  ансамбль народнай музыкі “Медуніца”, ансабль народнай песні “Славянскі настрой”, творчыя калектывы “Станоўчы настрой” і “Майстэрня ўражанняў”.

Для самых маленькіх наведвальнікаў прапануем цікавыя гульні на дзіцячай пляцоўцы.

Кульмінацыяй свята стане спальванне пудзіла зімы і файер-шоу.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату раім набыць сувеніры ад народных майстроў. “Беларуская карчма” прапануе бліны на любы густ і стравы,  прыгатаваныя на адкрытым вогнішчы, катанне на конях, поні і  гужавым транспарце .

Запрашаем усіх прыняць удзел у Масленічных гуляннях на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:   50 000 руб. -  для дарослых, 25 000 руб.- для дзяцей школьнага ўзросту, для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе  з 10.00 да 16.30.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах