Велаэкскурсія «Апоўначы ў Лошыцкім парку: сцежкамі паркавых прывідаў»

21.07.2016

 - Календарь событий

Велаэкскурсія «Апоўначы ў Лошыцкім парку: сцежкамі паркавых прывідаў»

Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кяневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава...

У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней  каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць згубленымі паркавымі сцяжынамі, мільгацяць між галля старых дрэў... Чакаем вас, адважныя веладаследчыкі. Вяртанне ў XXI стагоддзе гарантуем.

Збор групы  каля цэнтральнага ўваходу ў парк (з боку камвольнага камбіната)
Неабходны велаліхтар!
Арганізатар – майстэрня экскурсій «Менскі велашпацыр»
Падрабязнасці:
www.mienskbiketour.by
вк, фб - Менскі велашпацыр
+375 29 896-97-85

Кошт: 7,00 (70 000) руб. папярэдне,
10,00 (100 000) руб.  у дзень экскурсіі
зніжка 20% для студэнтаў, пенсіянераў, работнікаў культуры

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах