Велаэкскурсія «Мінск Габрэйскі»

17.07.2016

 - Календарь событий

Велаэкскурсія «Мінск Габрэйскі»

Ужо ў XVI стагоддзі ў Мінску загучала іудзейская малітва. А пасля ўказу аб мяжы аседласці (XVIII ст.) мінская яўрэйская грамада стала адной з самых буйных у Расійскай імперыі: колькасць сінагог імкліва павялічвалася, а мінскія рынкі напоўніліся гутаркамі на ідыш.

Пазней, са з'яўленнем у Мінску буйных прадпрыемстваў уладальнікаў-яўрэяў, горад стаў цэнтрам яўрэйскай культуры, палітычнага жыцця і адукацыі. Самае вядомае яўрэйскае пасяленне Мінска  Ракаўскае прадмесце. Менавіта яно ў 1940-я гг. становіцца месцам Катастрофы, месцам гібелі тысяч беларускіх і дэпартаваных з Заходняй Еўропы яўрэйскіх сем'яў, дзе сёння ўсталяваны знакамітыя мемарыялы.

Мінск яўрэйскі  гэта багатая гістарычная спадчына, непарыўна звязаная з беларускай культурай. Будзем рады пазнаёміць вас з ёй падчас нашай новай велаэкскурсіі «Мінск Габрэйскі»!

Удзел бясплатны,
скантактуйцеся з намі, каб запісацца:

+375-29-863-21-50
+375-29-365-37-27
fb, vk – Mienski vielaspacyr

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах