Выставачны праект «Парнат 84-11Б»

23.01.2014

 - Календарь событий

Выставачны праект «Парнат 84-11Б»

31 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрываецца інтэрактыўны выставачны праект «Парнат 84-11Б», прымеркаваны да дня сустрэчы выпускнікоў гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка.

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё праекта групы вельмі непадобных па напрамках сваёй работы мастакоў, у рознай ступені вядомых шырокай публіцы, што ў дадзеным выпадку зусім не важна.

Таму што галоўным у праекце з'яўляецца іншае – Вялікая З'ява, якая аб'ядноўвае гэтых мастакоў і якая да гэтага часу не асэнсавана ў айчыннай культурнай прасторы. А між тым патрэба асэнсаваць саспела, і праект «Парнат 84-11Б» – адказ на гэты выклік.

На слэнгу беларускай прафесійнай культурнай супольнасці ПАРНАТ – гэта школа, дзе ўжо больш за паўстагоддзя рыхтуюць прафесійных мастакоў і музыкаў, куюць і куюць нацыянальныя кадры культуры. Сёння школа афіцыйна называецца «Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка».

Удзельнікі: Юрый Якавенка, Сяргей Расолька, Алег Усціновіч, Ілона Касабука, Таццяна Зазуля, Віктар Санько, Дзмітрый Галуцкі, Аляксандр Жукаў, Таццяна Крупская, Уладзімір Старушэнка, Руслан Вашкевіч, Пётр Пархімовіч, Ала Урублеўская, Андрэй Сіцько, Ларыса Курыла, Валерый Таргонскі.

ПРАГРАМА:

31 студзеня

14.00 – прэс-канферэнцыя.
16.00 –  адкрыццё выставы (музычнае суправаджэнне - гурт «Стандарт»).

1 лютага

15.00 – сустрэча выпускнікоў (11 «Б»).

13 лютага

15.00 – лекцыя-дыялог «Тэорыя і практыкі штодзённасці», культуролаг Ганна Вашчынчук.

18 лютага

17.00 – канцэрт гурта AppleTea.
 
21 лютага

12.00 – круглы стол «Парнат і яго роля ў фарміраванні мастацкай эліты Беларусі» , мастацтвазнаўца Таццяна Бембель.
                                                                                       

Таццяна Бембель – куратар творчай групы «Парнат 84–11Б».
Таццяна Мірановіч – куратар НГМРБ.

Подробнее см. в фейсбуке.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах