Выстава «Адвечная песня»

09.07.2015

 - Календарь событий

Выстава «Адвечная песня»

«Адвечная песня» ажыла ў работах мастакоў і эскізах дызайнераў.


Адразу дзве не зусім звычайныя выставы адкрыліся ў галерэйнай прасторы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Абедзве прысвечаны твору Янкі Купалы «Адвечная песня», але першая ўяўляе сабой ілюстрацыі да неўміручага твора, другая – раскрывае «таямніцы» падрыхтоўкі спектакля «Адвечная песня» ў РТБД у эскізах мастакоў і дызайнераў.

Адкрыццё выстаў прайшло 6 ліпеня і было прымеркавана да 13-й гадавіны пастаноўкі спектакля «Адвечная песня» на сцэне РТБД.

Выстава ілюстрацый В.П. Шаранговіча, Я.М. Ціхановіча, В.М. Александровіча з фондаў Дзяржаўнага музея Янкі Купалы носіць назву «І будзе цар гэты навек названне насіць – чалавек». Работы гэтых мастакоў уваходзяць у залаты фонд беларускай кніжнай графікі канца XX – пачатку XXI стагоддзя.

Ідэя падрыхтаваць выставу «Адвечная песня» ў РТБД» узнікла даўно. У гэтым годзе рэалізаваць яе Тэатру беларускай драматургіі дапамаглі супрацоўнікі музея Янкі Купалы. Упершыню наведвальнікі змогуць убачыць накіды сцэнічнага афармлення пастаноўкі «Адвечная песня» ў РТБД і сцэнаграфію мастака Уладзіміра Ціханава. Акрамя гэтага, тут прадстаўлены матэрыялы падбору рэквізіту да адноўленага спектакля і эскізы касцюмаў герояў пастаноўкі.

Нагадаем, што наведаць выставу па адрасу: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44  можна ў чацвер, пятніцу, суботу з 15.00 да 18.00. Уваход вольны.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах