Выстава «Арэнбургскі пуховы платок»

02.03.2014

 - Календарь событий

Выстава «Арэнбургскі пуховы платок»

5 сакавіка 2014 а 17 гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава «Арэнбургскі пуховы платок» з фондаў Арэнбургскага абласнога музея выяўленчых мастацтваў. Выстава з'яўляецца працягам вялікага міжнароднага выставачнага праекта, які прапагандуе мастацтва Арэнбургскага края за мяжой.

З канца ХVIII стагоддзя ў Арэнбургскім краі, у самым сэрцы Расіі, існуе сусветна вядомае рамяство «Арэнбургскі пуховы платок». Арэнбургскі пуховы платок – назва зборная. Гэта цёплы цяжкі платок-шаль і тонкі лёгкі, ажурны – «павуцінка». У дзіўнай згодзе злучыліся ў іх унікальныя асаблівасці пуху мясцовай пароды коз і народнае разуменне прыгажосці, гармоніі і парадку. Нідзе ў свеце няма такіх цёплых, лёгкіх і тонкіх ажурных платкоў.

Як і 200 гадоў назад, усе аперацыі па вырабе выконваюцца ўручную. Жанчыны грэбнем чэшуць коз, на верацяне прадуць нітку і ўручную на спіцах вяжуць. Еўрапейская публіка ўпершыню пазнаёмілася з арэнбургскімі платкамі ў 1851 годзе на першай сусветнай выставе ў Лондане. Ужо тады яны звярнулі на сябе ўвагу і былі ўганараваны адмысловымі ўзнагародамі. У 1862 годзе на другой Сусветнай выставе ў Лондане і 1897 годзе ў Чыкага арэнбургскія платкі былі адзначаны медалямі.

 У 1958 годзе ў Брусэлі арэнбургскія майстрыхі атрымалі Вялікі срэбны медаль. Арэнбургскія пуховыя платкі экспанаваліся на Сусветных выставах у Канадзе і Японіі, на міжнародных кірмашах у Алжыры, Сірыі, Грэцыі, Францыі, Англіі, Аўстрыі, Іспаніі, Індыі, Германіі, Швейцарыі. У межах выставы супрацоўнікі Арэнбургскага абласнога музея выяўленчых мастацтваў правядуць для гасцей выставы майстар-клас па вязанні арэнбургскага пуховага платка.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах