Выстава «Белая Русь і яе суседзі»

17.11.2013

 - Календарь событий

Выстава «Белая Русь і яе суседзі»

29 лістапада Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прэзентуе выставу «Белая Русь і яе суседзі» са збору Расійскага этнаграфічнага музея (Санкт- Пецярбург).

Выстава падрыхтавана Расійскім этнаграфічным музеем і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы кампаніі Japan Tabacco International у Рэспубліцы Беларусь і СП ЗАТ «Мілавіца». Канцэпцыя распрацавана спецыяльна для выставы ў Беларусі.

Мэта выставы – паказаць агульныя этнаграфічныя рысы культуры народаў, якія на працягу некалькіх стагоддзяў жылі ў складзе адзінай дзяржавы, Вялікага княства Літоўскага / Рэчы Паспалітай, і стварылі асаблівую рэгіянальную супольнасць на аснове гістарычных лёсаў і працяглага культурнага, моўнага, канфесійнага і эканамічнага ўзаемадзеяння (беларусы, латышы, літоўцы, палякі, рускія, украінцы, эстонцы - сэту і інш).

Задача выставы – паказаць не толькі агульную этнакультурную спадчыну Вялікага княства Літоўскага, але і прадставіць гэты рэгіён як зону інтэнсіўных балта-славянскіх кантактаў. На выставе будзе прадстаўлена больш за 700 аўтэнтычных помнікаў.

Праз прадметны рад і ілюстрацыйны матэрыял мастакоў-графікаў XIX ст. Генрыха Мітрэйцера, Яхіма Паўлі і мастака Дзмітрыя Лявіцкага на выставе будуць паказаны агульнасць і адрозненні культурных традыцый поліэтнічнага насельніцтва рэгіёну канца XIX – першай паловы XX ст.

Адной з цэнтральных тэм асноўнай часткі выставы будзе вясельны комплекс як свайго роду этнічны сімвал народаў.

Іншы комплекс падзелу будзе прысвечаны тэме канфесійнай ідэнтычнасці – важнаму фактару ??ў працэсе фарміравання этнічнай супольнасці (велікодныя атрыбуты , яйкі-пісанкі, бажніцы, ручнікі і г.д.)

Акрамя таго, на выставе будуць паказаны рамесніцкія традыцыі: ткацтва , дрэваапрацоўка, ганчарства, кавальская справа.

Выстава будзе доўжыцца да 26 студзеня, пасля чаго будзе праведзены «круглы стол», у якім возьмуць удзел навукоўцы-этнографы і музейныя супрацоўнікі з Расіі і Беларусі.

Будуць абмяркоўвацца пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны, правядзення выставы «Беларускі нацыянальны касцюм» са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у Расійскім этнаграфічным музеі г. Санкт-Пецярбурга і пытанні выдання каталога гэтых выстаў.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах