Выстава «Лета ў Ружанах»

02.06.2015

 - Календарь событий

Выстава «Лета ў Ружанах»

5 чэрвеня ў выставачнай зале музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» пройдзе адкрыццё выставы мастацкай суполкі «Абуджэнне».

Ужо некалькі гадоў мастакі Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка арганізоўваюць выставы ў розных раённых цэнтрах Беларусі і актыўна развіваюць тэматыку, звязаную з гістарычным мінулым і сучасным жыццём роднай краіны.

Асаблівую ўвагу яны надаюць беларускім краявідам, падкрэсліваючы іх каларыстычнае багацце, а таксама рэалістычныя, рамантычныя і сімвалічныя рысы, характэрныя для беларускай прыроды.

Падчас адкрыцця выставы яе ўдзельнікі правядуць на вялікай палацавай пляцоўцы святочны мастацкі майстар-клас. Мастакі стануць удзельнікамі тэатралізаванага фестывалю, а затым, яны будуць маляваць пейзажы, выконваць партрэты з натуры, рабіць гістарычныя замалёўкі, навеяныя жывой атмасферай палацавага комплексу.

Выстава будзе працягвацца да канца месяца.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах