Выстава Марыны Эльяшэвіч "Перакрыжаванне дарог"

08.07.2014

 - Календарь событий

Выстава Марыны Эльяшэвіч "Перакрыжаванне дарог"

8 ліпеня 2014 года а 17 гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі графікі Марыны Эльяшэвіч «Перакрыжаванне дарог», прысвечанай кітайскаму Году каня (2014)

«Конь, не гледзячы не на якія тэхнічныя мадернізаванні, застаецца жывым правобразам для сімвалічных навацый многіх мастацкіх стыляў розных краін на Захадзе і Усходзе. Можна нават сказаць, што сучасны чалавек часцей можа бачыць вобраз каня ў мастацкім адлюстраванні, чым у рэальнасці.

Аўтар твораў прапануе гледачу жывапісныя выявы ў тэхніцы традыцыйнага кітайскага мастацтва (рысавая папера, манахромная і каляровая туш). Ужо на працягу некалькіх гадоў выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з вялікім захапленнем вывучае кітайскія ўзоры традыцыйнай жывапісу, асвойвае тэхніку працы з пэндзлем і тушшу на рысавай паперы. А затым, калі нараджаецца вобразная ідэя, стварае свае аўтарскія арыгінальныя кампазіцыі ў партрэтным, фларыстычным, анімалістычным і пейзажным жанрах.

Марына Эльяшевіч імкнецца непаўторна звязваць ў адзінае цэлае кітайскія творчыя традыцыі і свой сучасны пошук новых тэм і сюжэтаў, індывідуальных тэхнічных прыёмаў малюнка».

 

Яўген Шунейка, мастацтвазнавец


«У старадаўнем Кітае канёў шануюць як знак гонару, дабрабыту, вярхоўнай улады. Часам з імі параўноўваюць добрага таленавітага працавітага чалавека. Існуе мнозства идыём, звязаных с гэтымі жывёламі, напрыклад, «поўны энэргіі», «быстры поспех», «узяць на себе ініцыятыву» и гэтак далей. Таму выявы канёў у кітайскім жывапісу сімвалічна звязаны са станоўчымі эмоцыямі, пажаданнямі развіцця, росквіту. Самая папулярная тэма традыцыйнага жывапісу Кітая - «Восем скакуноў». Гэты мастацкі знак мае асаблівае значэнне для кар`ернага росту («Прыходзіце и прыводзіце поспех»). Ёсць цікавая асаблівасць падобных карцін: часта можна сутрэць шматлікія копіі одной і той жа карціны, подпісаныя розными аўтарамі. Што гэта, памылка? Зусім не. Гэта іншы падыход, характэрная асаблівасць мастацтва Усходу: копія работы лічыцца за самостойны твор мастацтва іншага мастака. З сучасных кітайскіх мастакоў, якія звярталіся да тэмы скакуноў, найбольш вядомы Сюй Бэйхун (1895-1953)».

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах