Выстава «Мелодыя стагоддзяў»

20.02.2014

 - Календарь событий

Выстава «Мелодыя стагоддзяў»

27 лютага а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава «Мелодыя стагоддзяў» А.А. Панцюка-Жукоўскага, прысвечаная 60-годдзю мастака.

Аляксей Панцюк-Жукоўскі – беларускі мастак-жывапісец,  выкладчык  выяўленчага мастацтва ў ДУА «Гімназія-каледж мастацтв імя І.А. Ахрэмчыка». Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу: нацюрморце, пейзажу, партрэце, станковай фігуратыўнай карціне.

Яго творы знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Міністэрства  культуры Расіі, Беларускага саюза мастакоў, музея сучаснага выяўленчага мастацтва і іншых, а таксама ў асабістых калекцыях.

На выставе «Мелодыя стагоддзяў» прадстаўлены каля паўсотні прац мастака за розныя гады яго творчасці: ад студэнцкіх да рэалізацыі самастойных філасофскіх разважанняў аб сэнсе жыцця з погляду пражытага лёсу.

Акрамя таго, наведвальнік зможа ўбачыць 20 новых твораў, параўнаць іх з папярэднімі і за адно звярнуць увагу на развіццё мастацкага светапогляда за сорак год плённай працы. Сам Аляксей Андрэевіч сцвярджае, што выстава  «Мелодыя  стагоддзяў» – гэта яго думкі, пачуцці і адносіны як  мастака да свайго народа, да сваёй краіны, да сваіх бацькоў, да таго месца, дзе ён нарадзіўся і вырас, да самога мастацтва.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах