Выстава «МЕСЦАзнаходжанне»

17.08.2015

 - Календарь событий

Выстава «МЕСЦАзнаходжанне»

Выстава «МЕСЦАзнаходжанне» – першая ў жыцці маладых мастакоў – ёсць рэфлексія на пытанні паходжання чалавека, яго існасці, дадзенай яму прыродай. Так, мастак Bazinato ў сваёй серыі «Зямля трохкутная» вызначае чалавечыя адносіны да жывёл і прыроды.

Тэму ўзаемасувязі свету прыроды і свету чалавека працягвае серыя «У людзі» дуэта мастакоў «Казунака», дзе мастакі востра рэагуюць на безпаважлівае стаўленне чалавецтва да прыроды, што парадаксальна, улічваючы, што чалавек – гэта яе неад’емная частка. Серыя работ «Смачна есцi!» – мастацкая прастора Ганны Канапелька, у якой ёсць усё – ад чарадзейства да жорсткіх рэалій свету. Галоўныя персанажы – адны з самых безабаронных і бяскрыўдных істот, зайцы-трусы. Яны аголены перад гэтым светам, яны лёгка і глыбока ранімыя. Але, будучы ў любы момант самі чыёй-небудзь здабычай, з усёй яснасцю і сумленнасцю ў позірку некаторыя з іх гатовыя «смакаваць» сабе падобных.

Мастакі:
ГАННА КАНАПЕЛЬКА
Нарадзілася ў 1992 годзе ў Мінску.
Скончыла Мінскую дзяржаўную мастацкую гімназію, пасля чаго паступіла ў Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, які паспяхова скончыла ў 2011 годзе. Працавала па размеркаванні педагогам дадатковай адукацыі (выкладала камп'ютэрную графіку) у Мінскім гарадскім цэнтры для дзяцей і школьнікаў. Пазней – мастаком Цэнтра сучасных мастацтваў. Асобныя яе работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі.

BAZINATO (Ігар Стахіевіч)
Нарадзіўся ў Маладзечне ў 1982 годзе. Жыве і працуе ў Беларусі і за яе межамі.
Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Выкладчык біялогіі, метадыст па аздараўленчай рабоце.

КАЗУНАКА (ВЕру ў Цуд і Таша Капюшон) – дуэт мастакоў
ВЕру ў Цуд (Юрый Сугоняка)

Нарадзіўся ў 1990 годзе ў Мінску, 25 гадоў.
Скончыў прыборабудаўнічы факультэт БНТУ па спецыяльнасці «Тэхналогія і абсталяванне ювелірнай вытворчасці».
Цікавасць да творчасці, мастацтва і рамяства развіваў самастойна. Займаўся фатаграфіяй, на дадзены момант займаецца скульптурнымі аб'ектамі.

Таша Капюшон
Студэнтка 3-га курса Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
З дзяцінства займаецца скульптурай, малюнкам, жывапісам. Пасля заканчэння школы вырашыла развіваць свае таленты, атрымліваючы адукацыю ў БДПУ.
На дадзены момант актыўна займаецца жывапісам.


Цэнтр сучасных мастацтваў
Адрас: вул. Някрасава, 3
Час працы: 11.00–19.00, серада 13.00–21.00
Выхадныя: нядзеля, панядзелак
Даведкі па тэлефонах: 262-62-15, 292-93-36

Уваход па квітках ЦСМ
Кошт квіткоў:

агульны на экспазіцыю – 30 000.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах