Выстава «Натуральныя прычыны»

26.11.2015

 - Календарь событий

Выстава «Натуральныя прычыны»

Да 6 снежня можна паспець на  выставу Настассі Колас «Натуральныя прычыны».

Як у сваіх працах наогул, так і ў стварэнні гэтай канкрэтнай экспазіцыі мастачка ўжывае сучасныя медыі і прынцып калажу. Гэта сінтэтычны праект, які ўключае ў сябе інсталяцыі і відэатворы. Яго адпраўным пунктам паслужыў сямейны архіў, пашкоджаныя дакументальныя стужкі Настассінай бабулі, кінарэжысёра Алены Колас – своеасаблівыя мнеманічныя сямейныя рэчы, якія Настасся выкарыстоўвае як рэдзі-мэйд.

У сваёй працы яна разважае над зніклівасцю ўсяго матэрыяльнага, над часовай сутнасцю любога архіву. Сярод галоўных пытанняў праекту «Натуральных прычын»: як з дапамогаю тэхналогій ці інтэрпрэтацыі гісторыя можа быць змененая, перапісаная, дапоўненая? Як можна знайсці раўнавагу паміж катэгорыямі самасці, памяці, цяперашняга, будучага, інавацый і прадуктыўна ўзаемадзейнічаць з гісторыяй?

Настасся Колас нарадзілася ў 1980 годзе ў Мінску, жыве ў Нью-Йорку.

Мастачка інтэрдысцыплінарнага кірунку, працуе ў жанры відэа- і аўдыаінсталяцыі.

Дзе: галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах