Выстава «Памяці Мінскага гета»

26.06.2014

 - Календарь событий

Выстава «Памяці Мінскага гета»

2 ліпеня а 16-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава, прысвечаная ўшанаванню памяці Мінскага гета. Экспазіцыя складаецца з прыватнай калекцыі Андрэя Філатава – трагічных мастацкіх работ Лазара Рана, а таксама прадметаў Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі.

Мінскае гета было адным з найвялікшых ва Усходняй Еўропе. Тут з ліпеня–жніўня 1941 г. па кастрычнік 1943 г. было знішчана больш за сто тысяч чалавек – дзяцей, жанчын, мужчын, старых. Гэтая старонка – трагедыя ў гісторыі Беларусі, беларускага яўрэйства, а таксама трагедыя для многіх жыхароў Еўропы, бо сюды дэпартавалі яўрэяў з Германіі, Аўстрыі, Чэхіі. Сучаснаму чалавеку цяжка прадставіць увесь жах знаходжання чалавека ў гета… Выстава стане чарговай спробай ушанаваць памяць аб мінулым.

Лазар Ран  (1909–1989) – вядомы яўрэйска-беларускі мастак, прыхільнік рэалістычнага мастацтва, графік і жывапісец, майстар афорта, скульптар. Творам мастака ўласцівы эмацыйнасць, жыццёвая праўдзівасць, тонкі псіхалагізм. Па словах самога мастака, галоўнай тэмай яго творчасці была тэма Мінскага гета, бо там ён страціў амаль усіх родных і блізкіх.

Гэтай страшнай трагедыі Лазар Ран прысвяціў серыю афортаў «Менскае гета», якія і склалі аснову цяперашняй экспазіцыі. У шэрагу афортаў адлюстраваны разнастайныя бытавыя сцэны з жыцця гета, і ў кожнай з іх, поўнай унутранага драматызму, падкрэслены матывы бясконцага страху, трывогі, турбот. Своеасаблівыя партрэтныя працы: мастак стварае яркія абагульненыя вобразы, моцныя сваёй духоўнасцю, сваёй унутранай воляй нават тут, у гета.

Работы Лазара Рана напоўнены драматызмам, экспрэсіяй, душэўным болем, гнеўна асуджаюць генацыд. Мастацкая творы, дапоўненыя прадметамі з гістарычнай памяццю, унікальнымі рэчамі з Мінскага гета, павінны стаць годным помнікам тысячам загінулых вязняў.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах