Выстава да 95-годдзя Беларускага тэлеграфнага агенцтва  «Гісторыя Беларусі ў фотаздымках нашых фотакарэспандэнтаў»

09.12.2013

 - Календарь событий

Выстава да 95-годдзя Беларускага тэлеграфнага агенцтва «Гісторыя Беларусі ў фотаздымках нашых фотакарэспандэнтаў»

11 снежня ў 12.00 з нагоды святкавання 95-годдзя Беларускага тэлеграфнага агенцтва ў Нацыянальным гістарычным музеі адбудзецца адкрыццё выставы «Гісторыя Беларусі ў фотаздымках нашых фотакарэспандэнтаў».

 

У экспазіцыі прадстаўлена калекцыя здымкаў, зробленых у перыяд з 1919 па 1991 гады. На фотаздымках адлюстраваны ключавыя моманты ў айчыннай гісторыі: прыняцце трэцяй Канстытуцыі Беларускай ССР, падпісанне БССР статута ААН, заключэнне пагадненняў аб дэнансацыі дамовы аб утварэнні СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Рэдкія кадры таксама распавядаюць пра станаўленне сталіцы – аб ўзвядзенні першага найбуйнейшага ўнівермага  ГУМа, будаўніцтве галоўнай сталічнай магістралі.

Упершыню рэпарцёрскія фатаграфіі можна будзе ўбачыць у вялікім фармаце 40х60 см. Унікальнасць выставы заключаецца ў тым, што ўсе фатаграфіі захоўваюцца ў архіўных фондах Беларускага тэлеграфнага агенцтва і ўяўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць. Усяго на выставе прадставяць 42 здымка.

Зірнуць на працы фотакарэспандэнтаў БЕЛТА музей запрашае аж да 22 снежня. Затым экспазіцыя пераедзе ў фае кінатэатра «Салют», дзе будзе адкрыта для наведвання да 1 лютага 2014 года.

Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА) – найбуйнейшае інфармацыйнае агенцтва Рэспублікі Беларусь і найбольш аўтарытэтная крыніца аператыўнай інфармацыі аб дзейнасці вышэйшых органаў улады краіны. Заснавана 23 снежня 1918 года. Доўгі час, захоўваючы юрыдычную самастойнасць, працавала ў цеснай каардынацыі з Тэлеграфным агенцтвам Савецкага Саюза (ТАСС). З 1991 года БЕЛТА – інфармацыйнае агенцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Штодзённа БЕЛТА рыхтуе і распаўсюджвае 150–170 інфармацыйных паведамленняў аб важнейшых падзеях у палітычным, сацыяльна-эканамічным, культурным, спартыўным жыцці Беларусі. Штодня фотастужка БЕЛТА размяшчае каля 15 асноўных тэматычных падзей жыцця нашай краіны.

Выстава падрыхтавана Беларускім тэлеграфным агенцтвам і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь .

 

 


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах