Выстава  «Прадчуванне вясны»

23.02.2016

 - Календарь событий

Выстава «Прадчуванне вясны»

Клубу вышывальшчыц «Сузор'е», які аб'яднаў жанчын розных узростаў і прафесій, больш за восем гадоў. За гэты час клубам было праведзена каля 30 праектаў, і ад выставы да выставы можна назіраць рост майстэрства вышывальшчыц, прымяненне імі новых тэхнік да стварэння работ, якія радуюць усіх, хто неабыякавы да гэтага віду творчасці.

Па словах кіраўніка клуба Наталлі Сак, «выставу гэтую ў поўнай меры можна назваць чароўнай, бо нездарма кажуць, што вышывальшчыцы бачаць свет праз вушка іголкі і для іх усё звычайнае ператвараецца ў чароўны свет! Свет гэты створаны на кавалачках тканіны пры дапамозе маленькай іголачкі і рознакаляровых нітачак! Але як шмат кветак і адценняў, як шмат дзіўных і незвычайных сюжэтаў можна тут убачыць! Кожная праца – гэта маленькі шэдэўр, створаны з цеплынёй, любоўю і жаданнем зрабіць нашае жыццё дзіўным і прыгожым!».

Выстава падрыхтавана пры падтрымцы мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Выстава будзе доўжыцца да 23 сакавіка 2016 г. 

Дзе:  Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, вул. Крапоткина, 44

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах