Выстава Female (18+)

14.09.2015

 - Календарь событий

Выстава Female (18+)

«Кніжная шафа» прадстаўляе выставу фотаздымкаў FEMALE (18+)

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная шафа» прадстаўляе выставу фотаздымкаў Аляксея Шлыка і Аляксея Валахановіча FEMALE (18+), якую можна наведаць з 8 верасня па 3 кастрычніка ў Мінску.

 

«Кніжная шафа» – новы праект аб’яднанай прасторы, дзе пад адным дахам змяшчаюцца кніжныя выданні для ўсіх узростаў і фотавыставы беларускіх мастакоў.

Выставачную пляцоўку адкрые шэраг твораў у стылі ню (18+) вядомых беларускіх мастакоў Аляксея Шлыка і Аляксея Валахановіча, асвятляючых жаночае цела ў незвычайным фармаце.

FEMALE – гэта 14 навэл, якія расказваюць пра дзяўчыну, што праз кожны новы свой вобраз раскрывае перад гледачом сваю новую таямніцу, асабістае перажыванне.

Галоўная інтрыга выставы ў тым, што тэхніка выканання здымкаў не дае гледачу разглядваць творы са звычайнага ракурса. Знарок абраная люстэркавая сталь пры любой спробе паглядзець на дзяўчыну ў анфас дазваляе ўбачыць толькі ўласнае адлюстраванне… Але акуратна падглядваючы за нашай гераіняй, глядач зазірне ў таямніцы, захаваныя на здымках.

Усе творы надрукаваны щручную пры дапамозе святлоадчувальнай эмульсіі, што сапраўды робіць іх унікальнымі і непаўторнымі.

Чакаем ваc па адрасе: пр-т Дзяржынскага, 9, «Кніжная шафа» (уваход са двара).

Тэлефон: +375 17 234-48-64, shafaminsk@gmail.com.
Кантактная асоба: Анастасія Дудкова, +375 29 637-09-53.
Час працы выставы: пн.пт. 10.00–20.00, суб. 11.00–18.00.
 


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах