Выставы «Васковыя фігуры» і «Аўто на далоні»

23.09.2014

 - Календарь событий

Выставы «Васковыя фігуры» і «Аўто на далоні»

З 23 верасня па 14 снежня 2014 г. у філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Доме-музеі І з'езда РСДРП пачнуць работу выставы «Васковыя фігуры» і «Аўто на далоні».


Васковыя фігуры – адзін з самых дзіўных напрамкаў у свеце мастацтва. Мастацтва ствараць з воску партрэты, маскі, а затым і статуі нарадзілася яшчэ ў Старажытнай Грэцыі. Паступова мода распаўсюдзілася па Еўропе. У Расійскую імперыю, а разам з ёй і ў Беларусь, яе прывёз Пётр Першы.
Самым знакамітым зборам з'яўляецца Музей мадам Цюсо, які быў заснаваны скульптарам Марыяй Цюсо. Галоўны музей знаходзіцца ў лонданскім раёне Мэрылебан, а яго 14 філіялаў размяшчаюцца ў найбуйнейшых гарадах свету.
Узрушаюча рэалістычныя васковыя скульптуры Музея мадам Цюсо і па гэты дзень здзіўляюць наведвальнікаў сваім падабенствам з сапраўднымі людзьмі.

Запрашаем нашых наведвальнікаў акунуцца ў фантастычны свет, прадстаўлены ў такіх вядомых блокбастарах, як «Матрыца», «Уладар пярсцёнкаў», «Гары Потэр», і ўласнымі вачыма ўбачыць васковыя фігуры галоўных персанажаў названых карцін: Нэа, Трыніці, Морфіўса, Фрода, Гендальфа, Герміёну.
Акрамя персанажаў свету фэнтэзі нашы наведвальнікі змогуць пазнаёміцца і з рэальнымі гістарычнымі асобамі: сям'ёй Мікалая ІІ,  апошняга манарха Расійскай імперыі, і азнаёміцца з яе лёсам.
Дадзеныя экспанаты прадстаўлены на выставу Санкт-Пецярбургскім музеем васковых фігур.
Разам з васковымі фігурамі наведвальнік зможа азнаёміцца з выставай, на якой будуць прадстаўлены ўнікальныя мадэлі аўтамабіляў, ад легкавых машын да грузавікоў, са збораў беларускіх калекцыянераў.

Кожны дзень з 11.00 до 19.00.
Без выходных.
Тэл. для даведак: 290-68-47.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах