Выстаўка графiкi Барбары Тытка & Марцiна Бяласа (Польшча)

19.06.2014

 - Календарь событий

Выстаўка графiкi Барбары Тытка & Марцiна Бяласа (Польшча)

24 чэрвеня 2014 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі графiкi Барбары Тытка & Марцiна Бяласа (Польшча). Выстаўка арганізавана сумесна з Інстытутам Польскім у Мінску.


На працягу апошніх гадоў дасягненні катавіцкай графікі з’яўляюцца пацверджаннем сённяшняга аблічча і пазіцыі Акадэміі мастацтваў у г. Катавіцэ. Таму што яны з’яўляюцца вынікам поспеху яе выпускнікоў – сёння прызнаных у свеце мастакоў і педагогаў. Спіс і маштаб іх графічных дасягненняў сапраўды ўражваюць. Не буду ўтойваць, лідэрамі сярод іх з’яўляюцца выпускнікі Майстэрні глыбокага друку, якая рэалізоўвае магчымасці тэхнікі глыбокага друку ў шырокім значэнні. Сярод іх я адзначыў бы Барбару Тытка і Марціна Бялася – яны вывучылі графіку і рыхтавалі свае дыпломы менавіта ў маёй майстэрні. Сёння гэта паспяховыя мастакі, якія спрыяюць новаму ўспрыманню вобраза сучаснай графікі.

Барбара Тытка за свае аўтарскія калаграфіі з цыкла «Чалавек» і «Укладанка» ўжо ў 2006 г. атрымала на Міжнародным трыенале графікі ў Кракаве галоўную конкурсную ўзнагароду. Поспех заахвоціў яе працягваць вопыт з калаграфічнай матрыцай. Яна была для яе быццам вобраз, іншым разам – адкрыццём новых слядоў глыбокага друку. Тэхналогія кардоннай матрыцы ніколі Барбару Тытка не абмяжоўвала, а наадварот, прарочыла цалкам новыя спосабы яе выкарыстання. Яе аўтарская матрыца стала таксама крыніцай натхнення і арыенцірам для многіх студэнтаў, якія шукаюць свой уласны, нетрадыцыйны спосаб мастацкага выказвання.

Марцін Бялас пасля атрымання адзначанага медалем дыплома стаў асістэнтам у Майстэрні глыбокага друку. Сёння ён дадаткова кіруе Майстэрняй рысунку для студэнтаў кафедры графікі Акадэміі мастацтваў у г. Катавіцэ. Ён выдатны рысавальшчык, а яго аквафорты, якія пастаянна пераўтвараюцца, заслугоўваюць, на мой погляд, самай высокай ацэнкі. Натхнёныя тапаграфіяй зменлівага горада, адлюстроўваюць неверагодна асабісты шлях пошукаў у абшары ўласнай ідэнтычнасці. Марцін Бялас атрымаў больш за 30 прэмій і ўзнагарод. Узнагарода на Міжнародным трыенале графікі ў Каіры ў 2006 годзе, узнагарода Фонда імя Марыюша Казаны на Міжнародным трыенале графічных мастацтваў IMPRINT у Варшаве, а нядаўна ІІІ прэмія на Міжнародным трыенале графікі ў г. Фрэхен (Германія).

Абодва мастакі пры сваім адрозным стаўленні і спосабе мастацкага выказвання пастаянна пацвярджаюць сваю адкрытасць для пошукаў і даследаванняў усё яшчэ неадкрытых прастораў графікі.

Прафесар Ян Шматлох


Выстаўка працягнецца па 12 лiпеня 2014 г.
Тэл. 288-24-68

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах