Выцінанка (карпіняй) + фатаграфія

05.04.2014

 - Календарь событий

Выцінанка (карпіняй) + фатаграфія

12 сакавіка ў кінатэатры «Перамога» адбудзецца cупольная выстава выцінанка (карпіняй) + фатаграфія «З акна... у акне... за акном...»

Уваход вольны, паведамляе Kinominska.

Рама акенца – быццам багет.
Выбіта шыба ў кінутай хаце.
Лёс Беларусі – цэлы Сусвет! –
У бездакорным чорным квадраце…

Сярод акуляраў самыя папулярныя, мусіць, ружовыя. Але людзі гэтай зямлі часцей глядзяць на свет праз акуляры карункавыя – праз мярэжку завеі і зубчатыя фіранкі бору, праз агністы, блакітны кілім на шыбцы сцюдзёнай раніцай, праз церушынкі лістападу і кужаль туманоў, праз кучаравыя падзоры аблокаў і філіграннае павуцінне верасня. Таму і прыжыліся тут, відаць, сястрычкі-гарэзы Выцінанка, Выразанка, Выстрыганка ды Выбіванка. Але не падманіцеся: гутараць з усмешкай, але і паважна. Дый ці ж не чараўніцы, ці не цуды чыняць? Столькі дэталяў і ніякай драбязы, і немагчыма не думаць пра галоўнае… Паліна Лысюк

Гэтая выстава незвычайная, гэта не чыстая фатаграфія і не проста народная творчасць. Гэта спалучэнне, здавалася б, неспалучальных жанраў творчасці. Мы бачым развіццё мастацтва ў спалучэнні розных відаў і жанраў.

Аб аўтарах:

Шаліма Алёна – член праўлення Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці. Аўтар дзясятка персанальных выстаў выцінанкі ў Беларусі і Літве. Куратар міжнароднай выставы «Папяровы сусвет» (2010). Фотаапарат трымае ў руках практычна з нараджэння, але асэнсаванае стаўленне да фатаграфіі з'явілася толькі з прыходам у 2005 годзе ў фотаклуб «Мінск» і знаёмствам з Юрыем Васільевым. Прымала ўдзел у праектах «Творчая студыя «Мінск – 2010», «Студыя Творчай фатаграфіі Юрыя Васільева» ў 2012–2013 гадах. Арганізатар «Студыі творчай фатаграфіі» 2014 г.

Пра сябе: «Нарадзілася з фотаапаратам» у другой палове мінулага стагоддзя – дзед быў прафесійным фатографам. Дзядуля лічыў, што фатаграфія – не жаночая справа. Я была паслухмянай дзяўчынкай, верыла дзядулі і вялікую частку свядомага жыцця ўспрымала фотаапарат толькі як зручную запісную кніжку. Тым больш што думала візуальнымі вобразамі, якія словамі асабліва не запішаш. Усё змянілася, калі я патрапіла ў фотаклуб «Мінск». Цікавы і незвычайны творчы калектыў вельмі паўплываў на мяне. Аказалася, што простае захапленне пры падтрымцы аднадумцаў можа стаць на досыць працяглы перыяд «справай усяго жыцця». Дзякуй вялікі за гэтыя гады, насычаныя яркімі адчуваннямі і эмоцыямі, маім мудрым і далікатным настаўнікам і калегам».

На сённяшні дзень дэвіз па жыцці: «Робіць не той, хто можа, а той, хто хоча».

Лаймутэ Федасеева – майстар народнага мастацтва Літвы. Выкладчык Каледжа сацыяльных навук. Лаўрэат прэміі Міністэрства культуры Літвы за лепшы адукацыйны праект для дзяцей у галіне культуры (2011). Фіналіст нацыянальнага конкурсу «Хвіліна славы» (2011). Аўтар больш за два дзясяткі персанальных выстаў у Літве, удзельнічала ў 44 сумесных выставах у Літве і за яе межамі. Выдатны арганізатар, шчодра дзеліцца таямніцамі майстэрства. Кіруе дзіцячай студыяй выразання з паперы ў віленскім касцёле Св. Ігнасia, разам з удзельнікамі студыі ўдзельнічае ў мерапрыемствах, выставах, сярод якіх: міжнародны конкурс дзіцячай творчасці ў Чэхіі , першы міжнародны фестываль «Чорнае на белым» у Маскве, міжнародная выстава «Анёл, як светлая мара аб небе» ў Калінінградзе. Арганізавала тэатр ценяў (спектаклі паказаны ў Вільні і Маскве). Аўтар двух аўтарскіх альбомаў мастацкай выразкі з паперы.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах