"Гродзенская Троя" - Гісторыка-археалагічны музей рыхтуе ўнікальную выставу

25.02.2014

 - Календарь событий

"Гродзенская Троя" - Гісторыка-археалагічны музей рыхтуе ўнікальную выставу

У выставачнай зале Старога замка ўпершыню прадставяць усю гісторыю археалагічных даследванняў Гродна ХХ - пач.ХХІ стагоддзяў і 645 экспанатаў, большасць з якіх звычайна можна пабачыць толькі ў кніжках па археалогіі Беларусі і гісторыі Гродна, паведамляе "Твой стыль".

Сярод рарытэтаў - залаты пярсцёнак з гранатам ХІІІ–ХІV стст., шахматная ладдзя ХІІ ст., фрагмент маёлікавай падлогі Ніжняй царквы, прадметы хрысціянскага культу, знаходкі вайсковага рыштунку і зброі, фрагменты печы з гаршковай кафлі 15 стагоддзя, пабытовыя рэчы.

Першыя афіцыйныя вялікія раскопкі ў Гродне адбыліся ў 30-ыя гады мінулага стагоддзя.

Тады, у час даследвання тэрыторыі Старога замка, знайшлі Ніжнюю і Верхнюю цэрквы. Раскопкі замка праводзіліся таксама пасля сканчэння другой Сусветнай вайны і ў 1980-ыя гады.

Здабытыя тады археалагічныя матэрыялы, а таксама вынікі археалагічных даследванняў гістарычнай часткі Гродна захоўваюцца ў фондах музея і будуць прадстаўленыя на выставе "Гродзенская Троя".

Акрамя таго ў экспазіцыю ўвайшлі фотаздымкі, планы раскопак, іншыя дакументы. Урачыстае адкрыццё выстаўкі "Гродзенская Троя" адбудзецца 27 лютага ў 16.00.

Уваход вольны.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах