Групавы праект «Штучнае асвятленне. Клара і Роза»

09.03.2014

 - Календарь событий

Групавы праект «Штучнае асвятленне. Клара і Роза»

11 сакавiка 2014 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё групавога праекта «Штучнае асвятленне. Клара і Роза». Вернісаж будзе суправаджаць выступленне тэатра танца Skvo's Dance Company, паведамляе «Артель».

«Праект «Штучнае асвятленне. Клара і Роза» – гэта зварот да аднаго з самых распаўсюджаных мастацкiх дыскурсаў апошнiх дзесяцiгоддзяў, менавiта да тэмы гендэрнай мiфалогii. Прымаючы да ўвагi ўсю вобразную i канцэптуальную рэлевантнасць гэтай тэмы, удзельнiкi праекта наводзяць фокус менавiта на тыя яе аспекты, якiя звязаны з уплывам мас-медыя.

Паводле сваёй падвоенай назвы, праект «Штучнае асвятленне. Клара і Роза» апялюе да двух аспектаў: першы – штучнае асвятленне, зварот да «медыя-святла», якое адлюстроўвае, выяўляе, а таксама стварае сімулякры і міфы; другi – гiстарычныя фiгуры Клары Цэткiн i Розы Люксембург,  фiгуры мiфалагiзаваныя, але спрэчныя, якiя, у адрозненнi ад сваiх сучаснiц (Эммы Голдмэн, Сiмоны дэ Бовуар), выклiкаюць сёння больш скепсiсу, чым захаплення. Зварот менавiта да гэтых асоб з’яўляецца адначасова i правакацыяй, i спробай далучыцца да «фактычнага матэрыялу» эпохi, якая (усведамляем мы гэта цi не) паўплывала на ўсiх нас.

У рамках выстаўкі таксама экспануецца аўтарскi фотапраект мастака Мiкалая Батвiннiка Rosenhaus, якi дэманструе яго ўласны погляд на жанчын-мастачак, удзельнiц выстаўкі».

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах