Гуканне вясны

09.03.2015

 - Календарь событий

Гуканне вясны

Калі вы стаміліся ад зімы, запрашаем паклікаць вясну вяснянкамі і карагодамі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту на свяце “Гуканне вясны”, якое адбудзецца 14 сакавіка 2015 года з 12.30 да 15.00.

“Гуканне вясны” –  адно з самых лірычных і прыгожых святаў народнага календара беларусаў. Нашы продкі пачаткам года лічылі вясну, час сапраўднага абуджэння прыроды і надзей чалавека на лепшае жыццё. З першымі павевамі цяпла беларусы пачыналі клікаць птушак веснавымі спевамі-вяснянкамі, у якіх горача заклікалі Вясну прыйсці на зямлю і прынесці з сабой “цёплыя дзянёчкі, частыя дажджочкі”. Гукальніцы вясны ўзбіраліся на гуменныя стрэхі – толькі б кінуць песню вышэй у неба, далей у прасцяг. 

Жаваронак у старадаўніх славян лічыўся вестуном самой вясны. Птушак выпякалі з цеста, выраблялі з саломы, паперы і падвешвалі на галінкі дрэў, каб паклікаць вясну. Увечары раскладалі вогнішчы, спявалі ля іх вяснянкі і вадзілі карагоды. Вогнішча сімвалізавала канец зімы. 

Адметнай рысай мерапрыемства “Гуканне вясны” у гэтым годзе стане знаёмства з гукальнай абраднасцю Любанскага раёна Мінскай вобласці. Пад час традыцыйнага абыхода двароў госці свята прадэманструюць абрад “Жавароначкі” з в.Юшкавічы Любанскага р-ну, а каля вогнішча – “Сыр на бярозу” з в.Рачэнь Любанскага р-ну.

Пад час свята кожны наведвальнік зможа:
• прыняць удзел у традыцыйным конкурсе “Жавароначкі, прыляціце – 2015” на лепшую веснавую птушку;
• паўдзельнічаць у майстар-класах па народных танцах і вырабу птушак з саломы, тканіны, паперы;
• паўдзельнічаць у традыцыйных народных гульнях і забавах;
• павадзіць карагоды вакол вогнішча;
• убачыць выступленні музычных і фальклорных калектываў Мінска і Мінскай вобласці.

За дадатковую плату раім набыць розныя прысмакі ў “Беларускай карчме” і лепшыя сувеніры ад народных майстроў.

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.

Шаноўныя наведвальнікі!
 Калі ласка,паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
 Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства

Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі, Чыкі.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах