Гэты дзень у гісторыі. Сёння нарадзiўся Міхаiл Баброўскі

18.11.2013

 - Календарь событий

Автор: Хрыстафор Хількевіч


Гэты дзень у гісторыі. Сёння нарадзiўся Міхаiл Баброўскі

19 лiстапада 1784 года нарадзiўся Міхаiл Баброўскі, навуковец, адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэння, які наноў адкрыў свету імя Скарыны.

Міхаіл Бабро?ўскі (8(19) лістапада 1784 або 1785, вёска Вулька Бельскага павету – 21 верасьня 1848, мястэчка Шарашоў Пружанскага павету) – беларускі славіст і арыенталіст, дасьледнік старажытных славянскіх рукапісаў і кірылічных старадрукаў. Доктар тэалёгіі (1823), канонік Берасьцейскага капітула (1817). Чалец Археалягічнай акадэміі ў Рыме, парыскага і лёнданскага азіяцкіх навуковых таварыстваў, Таварыства гісторыі і старажытнасьцяў расейскіх пры Маскоўскім унівэрсытэце.

Даследаваў гісторыю славянскага кнігадрукавання, збіраў матэрыялы пра дзейнасць Ш. Фіёля, Ф.Скарыны, (.Фёдорова, П.Мсціслаўца. У час замежнай камандзіроўкі ўдасканальваў веды ў галіне славянскіх, усходніх i старажытных моў, археалогіі, гісторыі, літаратуры, сабраў вялікі навуковы матэрыял, вывучыў i апісаў многія славянскія старажытнасці. Зрабіў навуковае апісанне старажытных кірылічных i глагалічных літаратурных помнікаў Ватыканскай бібліятэкі (надрукавана яе галоўным хавальнікам А.Маі ў 1831). Увёў у навуковы ўжытак шэраг найважнейшых помнікаў гісторыі i культуры, у т.л. пер­шую глагалічную друкаваную кнігу «Місал па закону Рымскага двара» (Служэбнік, 1483), што захоўвалася ў Ватыканскай бібліятэцы.

 

Ёсць падставы сцвярджаць, што Б. – адзін з першых беларускіх скарыназнаўцаў. Яго знаёмства з кнігамі Скарыны адбылося ў супрасльскім кнігазборы. Дасягнуўшы, як i Скарына, найвышэйшых вучоных ступеняў, ён прысвяціў сябе вывучэнню старажытнай культуры  беларусаў i ўсяго славянства. Яго працы i дзейнасць сталі   пачаткам   сусветнага   славяназнаўства. Як ніхто іншы, Б. спрыяў узнікненню асобнага кірунку ў гуманітарных навуках – беларусазнаўства, абуджэнню сярод еўрапейскіх навукоўцаў цікавасці да гістарычнага лёсу яго роднага народа.  Разам з  І.Даніловічам быў адным з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэння. Менавіта Б. нанава адкрыў для беларускай i еўрапейскай навукі імя i справу Скарыны, звесткі пра якога даследчык   збіраў   усё   сваё   жыццё   i ўключыў у «Гісторыю славянскіх друкарняў у Літве» («Историю славянских книгопечатен в Литве»), што так i не была надрукавана. Пра гэту працу сярод навукоўцаў хадзілі легенды. Першым у друку ў 1870 яе згадаў польскі бібліёграф  К.Эстрайхер.  Вучоныпатрыёт, Б. адчуў тое сапраўды нацыянальнае, a галоўнае стратэгічна адпаведнае для паспяховага развіцця роднай культуры, што пакінуў у спадчыну Скарына, які на досвітку Адраджэння абвясціў старабеларускую мову i беларускі народ цалкам раўнапраўным i сярод іншых еўрапейскіх моў i народаў. Б. сабраў багатую бібліятэку. Яна стала   першым   спецыяльным   зборам помнікаў беларускай старадрукаванай літаратуры. Асобныя кнігі з яго калекцыі  зберагаюцца ў сховішчы Вільні, Масквы, СанктПецярбурга. Пры жыцці Б. ўдалося надрукаваць толькі некалькі сваіх прац. Частка рукапіснай спадчыны   знікла   адразу   пасля   яго смерці, другая трапіла да бібліяфіла Ф.Транбіцкага, а потым разышлася па розных    сховішчах.    Большасць    яе загінула ў гады 2й сусветнай вайны. Уцалелі толькі асобныя яго лісты, нататкі, матэрыялы, прызначаныя іншым асобам, якія зберагаюцца ў зборах Вільні, Кракава, Варшавы, Масквы, СанктПецярбурга i інш.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах