Дабрачынны аўкцыён твораў мастацтва

12.06.2016

 - Календарь событий

Дабрачынны аўкцыён твораў мастацтва

Дабрачынны аўкцыён твораў мастацтва ў падтрымку арганізацыі Музея-галерэі вядомага беларускага мастака і паэта Фёдара Ястраба ў г. Глыбокае Віцебскай вобласці.

Папярэдні прагляд карцін:
712 чэрвеня з 12-й да 19-й гадзіны ў галерэі «Мастацкі маёнтак»

г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 31.

Фёдар Ястраб (06.02.1953  19.10.2014)  вядомы беларускі мастак, паэт, галерыст, выкладчык, мастацтвазнаўца, які заўчасна пайшоў з жыцця, пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну, як вядомы дзеяч культуры.

Падчас яго цяжкай, невылечнай хваробы, у 2013 годзе мастакі ўжо ладзілі адзін аўкцыён карцiн у падтрымку стану здароўя, дзякуючы якому жыццё Ф. Ястраба працягнулася яшчэ больш за год, але, на жаль, страшная хвароба перамагла... І вось зноў аўкцыён у падтрымку стварэння музея мастака і паэта на яго малой радзіме на Віцебшчыне. Дзякуючы прапанове і намаганням Глыбоцкага выканкама быў выдзелены і звонку адрамантаваны будынак пад музей у цэнтры Глыбокага, але ў такім стане будынак знаходзіцца ўжо два гады. І вось мастакі вырашылі дапамагчы свайму адышоўшаму ў лепшы свет сябру... 

Мы запрашаем і вас да ўдзелу ў дабрачыннай справе ў імя ўшанавання памяці Ф. Ястраба, дзеля культурнай спадчыны нашай Беларусі.

Дзе: Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах