?"Дажынкі- 2013" : выстава ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці

05.12.2013

 - Календарь событий

?"Дажынкі- 2013" : выстава ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці

11 снежня 2013 г. ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў 15:00 адбудзецца адкрыццё выставы, прымеркаванай да Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі- 2013", які прайшоў у г. Жлобін Гомельскай вобласці.

Упершыню з моманту адкрыцця Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў яго сценах адкрываецца выстава, якая распавядае пра фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі - "Дажынкі". За гады свайго існавання фінальны акорд бітвы за ўраджай - Дажынкі - стаў па-сапраўднаму унікальным, які не мае аналагаў у свеце, святам хлебаробаў Беларусі.

Высокім гонарам прадставіць дадзеную выставу ўдастоена Гомельская вобласць, якая прымала пераможцаў жніва 2013 года ў г. Жлобіне.

Сярод экспанатаў, прадстаўленых на выставе і перадаюцца ў дар музею ад гаспадыні гэтага фестывалю - Гомельскай вобласці:

- Маляўніча аформлены фотаальбом, паэтапна які перадае пераўтварэнні сталіцы "Дажынак-2013" - горада Жлобіна;

- Лялька ручной працы ў нацыянальным касцюме;

- Пашпарт Гомельскай вобласці;

- Філатэлістычная прадукцыя з сімволікай "Дажынак", г. Жлобіна і Гомельскай вобласці

- Дакументальны фільм, створаны тэлерадыёкампаніяй " Гомель" і прысвечаны фестывалю і г.д.

- Прэзентацыйныя кнігі: "Гомельшчына аграрная" і "Гомельская вобласць. 75 слаўных гадоў";

На цырымоніі адкрыцця выставы і перадачы экспанатаў для Музея плануецца прысутнасць дэлегацыі Гомельскай вобласці на чале са старшынёй абласнога выканаўчага камітэта У.А. Дворнікам.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах