«Дзень вышыванкі» ў Палацы мастацтва

12.12.2014

 - Календарь событий

«Дзень вышыванкі» ў Палацы мастацтва

13 снежня «Арт-сядзіба» праводзіць «Дзень вышыванкі» – другі ў гэтым годзе фестываль беларускай культуры. Свята пройдзе яшчэ больш маштабна ў мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3).

13 снежня з 15.00 да 22.00 у холе Палаца мастацтва будзе працаваць кірмаш традыцыйных і сучасных вышыванак, адзення і сувеніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамеснікаў і майстроў, а ў гэты час у канферэнц-зале будуць праходзіць майстар-класы, конкурсы, прэзентацыі ды музычныя выступы беларускіх гуртоў.

Арганізатары чакаюць прапановы ад майстроў, профільных спецыялістаў, этнографаў, ткачоў, рамеснікаў, гуртоў, музыкаў ды іншых для напаўнення праграмы адукацыйнай і забаўляльнай частак на e-мэйл: artsiadziba@gmail.com ці па нумару: +375 29 782-88-81.

Для ўдзелу ў кірмашы на «Дні вышыванкі» запрашаюцца вытворцы вышыванак, іншай беларускай вопраткі, упрыгожванняў і сувеніраў з нацыянальнымі беларускімі адметнасцямі.

Заяўку для гандляроў на ўдзел у кірмашы да 8 снежня (уключна) можна падаць тут: www.bit.ly/dzienvyshyvanki

Увага! Удзел у кірмашы для гандляроў платны (200 тыс. бел. руб.). Падрабязныя ўмовы і правілы ўдзелу размешчаныя ў заяўцы.

Лекцыі і майстар-класы

Канферэнц-зала:

15.00–16.00 – прадстаўленне ўдзельнікаў выставы, конкурсы і падарункі;
16.00–16.30 – лекцыя Алеся Таболіча «Традыцыйная арнаментальная татуіроўка: гісторыя і сучаснасць»;
16.50–17.20 – «Спеўны сход» – майстры навучаць усіх ахвочых спяваць беларускія песні і атрымліваць задавальненне ад свайго голасу;
17.30–18.10 – лекцыя ад прадстаўнікоў Студэнцкага этнаграфічнага таварыства;
18.10–18.30 – этнадуэт «Вера і Патрыцыя» пры падтрымцы Ірэны Катвіцкай.

        Фае:

на працягу ўсёй выставы:

– мастакі з тусоўкі стрыт-арт-праекта Signal ужывую размалююць майкі адмысловымі тэкстыльнымі маркерамі. Ніякіх эскізаў – толькі імправізацыя і ўласны стыль. Гатовыя майкі з унікальнымі роспісамі можна будзе набыць на міні-аўкцыёне!

– майстар-клас па выцінанцы;
– арнаментарны бодзі-арт і малюнкі хной ад Валерыі Тумаш, Мар’яны Валуевай ды Ірыны Чэчэт;

15.30–16.00 – майстар-клас па калядных спевах ад Пятра Клюева;
16.00–16.30 – этнагурт «Сёмуха»;
16.30–17.00 – народныя танцы ад дзіцячага танцавальнага калектыва «Данс Сіці»;
17.00–17.20 – этнадуэт «Вера і Патрыцыя» пры падтрымцы Ірэны Катвіцкай.

Музычная частка

        Канферэнц-зала:

18.30–19.00 – YAMAYA;
19.10–19.40 – ZnaROCK;
19.50–20.20 – NAVI;
20.30–21.30 – ПАЛАЦ.

        На працягу дня ў фае і канферэнц-зале будуць праходзіць шматлікія конкурсы з падарункамі ад удзельнікаў выставы.

Выстава

У фае Палаца мастацтва будуць прадстаўленыя наступныя вытворцы і брэнды:

«Лічбавыя вышыванкі»,
• байкі, торбы, вышымайкі ды розныя сувеніры ад крамы symbal.by,
• народныя і абярэгавыя цацкі,
• дызайнерскія мятлікі Машарскіх,
• вопратка ад sakolka.by,
• льняное адзенне з вышыўкай «Берагіня»,
• шляхетнае мыла ад karali.by,
• гальштукі, мятлікі, бранзалеты з беларускімі арнаментамі ад Etno Manufaktura,
• упрыгожванні ад Belstyle,
• народныя лялькі-матанкі Юлі Катаржынскай,
• рукавіцы з рознымі ўзорамі і народнымі матывамі ад «Кузкін-дом»,
• паштоўкі, выцінанкі ў рамах, сувенірная кераміка ад Алены Шаліма,
• вырабы з палімернай гліны ад V-art-@,
• фірмовыя цішоткі Каляднага фэсту,
• сувеніры і добрыя рэчы ад крамы imbryk.by,
• прадукцыя крамы prastora.by,
• вопратка і сувеніры ад брэндаў LRST ды Stigmata,
• прадукцыя ад крамы Беларусам,
• драўляныя фiгуркi анёлаў з роспiсам і персанальным бласлаўленнем ад Angels of AnyOLA-K,
Спіс дапаўняецца!

 

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах