Запрашаем на першую дыскусію з веснавога цыкла ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

12.03.2014

 - Календарь событий

Запрашаем на першую дыскусію з веснавога цыкла ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Высвятленне стасункаў кампаніі «Будзьма!» з культурай пачынаецца 18 сакавіка з прэтэнцыёзна «трансцэндэнтнай» размовы і проста правакацыі: навошта нам музеі?

Музеяў у Беларусі шмат: каля сотні краязнаўчых і больш за трыццаць мемарыяльных, этнаграфічных, літаратурных, мастацкіх ды інш, паведамляе «Наша Нiва».

Музей сёння – гэта анахранізм ці культурніцкі асяродак? Ці ёсць цікавасць у людзей наведваць музеі без прымусу? Якія дарогі вядуць нас у музей і чаму так… нячаста? Што зрабіць, каб і музей, і наведнік паверылі адзін аднаму?

Пра гэта і многае іншае запрашаем паразважаць разам з прафесіяналамі ў галіне музейнай справы, навукоўцамі, праектнымі менеджарамі. Будзем разам вучыцца мысліць шырока і міждысцыплінарна, адным словам, прымаць выклік дня сённяшняга

Мадэраваць дыскусію будзе Генадзь Сівохін, адмысловец у музейнай справе з вялікім стажам.

18 сакавіка

Крэатыўная прастора «ЦЭХ», прасп. Незалежнасці, 58, к. 6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).

Пачатак: 19.00.

Уваход вольны.

Чакаем усіх цікаўных і неабыякавых!
 

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах