КЖМ. Выстаўка станковай графікі Валерыя Славука і кабінетнай скульптуры Мікалая Байрачнага

18.02.2014

 - Календарь событий

КЖМ. Выстаўка станковай графікі Валерыя Славука і кабінетнай скульптуры Мікалая Байрачнага

19 лютага 2014 года а 18 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі станковай графікі Валерыя Славука (вялікая зала) і кабінетнай скульптуры Мікалая Байрачнага (канферэнц-зала), паведамляе "Артель".

Валерый Славук – вядомы беларускі мастак, ілюстратар, які працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі. Таксама вядомы сярод айчынных і замежных мастакоў як “Беларускі Дзюрэр”. Працы Славука – сапраўдны “дапаможнік” для вывучэння беларускага фальклору. Сам жа аўтар валодае невычэрпнай і шматграннай фантазіяй, бо афармленне кнігі – своеасаблівы сінтэз літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну.

З выдумкай і цудоўным гумарам, аддаючы павагу дробным дэталям, Мікалай Байрачны ператварае рэч у захапляльную дух цацку, якую варта разглядаць доўга і ўважліва, адкрываючы ў ёй самыя нечаканыя сакрэты. Высокі прафесіяналізм Мікалая праяўляецца і ў вывучэнні старадаўніх кніг з гравюрамі, каб зрабіць пэўныя адметансці і знайсці патрэбны фасон чаравічкаў з срэбнымі падкоўкамі і атласнымі банцікамі. У выніку гэтыя выключныя творы не проста існуюць у інтэр'еры, але і прымушаюць ўсе астатнія прадметы падпарадкоўвацца сабе.
Для больш дарослага пакалення творчасць Валерыя Славука і Мікалая Байрачнага адзначаецца высокай якасцю прац і непамернай разнастайнасцю сюжэтаў, для маладога пакалення – велічэзнай пашанай і павагай да сваіх настаўнікаў і прыкладам неабсяжнага майстэрства. Кожны твор Валерыя Славука і Мікалая Байрачнага – нібы казачнае падарожжа, у якое можа купіць квіток не толькі дзіцяці, але і дарослы, які не губляе здольнасці фантазіраваць і верыць у цуды.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах