Каложскі прыход і польскае консульства запрашаюць на выставу ікон

20.11.2013

 - Календарь событий

Каложскі прыход і польскае консульства запрашаюць на выставу ікон

Выстава сучасных ікон “Святыя мучанікі непадзельнай царквы – сведкі Ісціны ў вяках” адкрыецца 21 лістапада ў Барысаглебскай (Каложскай) царкве”, паведамляе "Твой Стыль".

Выставу арганізуе Прыход храма святых мучанікаў Барыса і Глеба сумесна з Генеральным Консульствам Польшчы ў Гродне.

Раніцай, у 9.00 у царкве адбудзецца літургія ў Дзень св. Міхаіла. Афіцыйнае адкрыццё выставы – у 11.00. На адкрыцці з прывітальным словам выступяць настаяцель прыходу і генеральны консул Польшчы ў Гродне. Пазней у прыхадзкім доме пройдзе прагляд відэафільма пра стварэнне ікон.

Выстава будзе адкрыта да 8 снежня 2013, у працоўныя дні з 10.00 да 17.00, у нядзелі і святы з 8.00 да 20.00.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах