Канцэрт-вечарына «Легенды цёплай зімы»

22.01.2014

 - Календарь событий

Канцэрт-вечарына «Легенды цёплай зімы»

23 студзеня 2014 года а 19 гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) запрашае на канцэрт-вечарыну «Легенды цёплай зімы». Удзельнікі канцэрта прадставяць увазе слухачоў творы, у якіх ажывае час, а гісторыя становіцца рэальнасцю.

Ярамір Ярошык (лідар гурта «Хорціца») заспявае свае песні, прасякнутыя любоўю да ўсяго сапраўднага ды светлага, над чым не падуладныя ні людзі, ні лёс.

Сябры спеўнага клуба «Дунай» выканаюць мужчынскія традыцыйныя спевы з архіўнага фонда Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.

Кацярына Ваданосава і гурт «Птушыны Шлях» (былы фольк-рок-гурт Alta Mentе) прадставяць увазе публікі новыя творы, у якіх адаб’ецца гераічнае мінулае Беларусі, рамантычныя паданні ды старыя, часам крышку страшныя зімовыя казкі.

Алесь Чумакоў (удзельнік гуртоў «Стары Ольса», Celidh Ceol) прадставіць унікальную сольную праграму «Старыя ірландскія песні па-беларуску».

У кожнага з’явіцца магчымасць паслухаць добрую музыку ды знайсці сваю легенду пра мінуўшчыну ды сучаснасць, узнёсласць ды прыземленасць, мужнасць ды пяшчоту, святло ды цемру.

Уваход: 30 000.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах