Карын Дэамброзіс Мерал: французская глыбінка

16.06.2014

 - Календарь событий

Карын Дэамброзіс Мерал: французская глыбінка

    Серыя здымкаў К. Дэамброзіс, прысвечаных Мералу, з'яўляецца выдатным сведчаннем кахання і павагі да невялікага кутка Францыі, яны перадаюць побыт і характар яго жыхароў. Прыгледзьцеся ў гэтыя асобы, у гэтыя краявіды, і вы са здзіўленнем убачыце, наколькі яны падобныя на асобы нашых вяскоўцаў, на пейзажы нашай глыбінкі. Карын Дэамброзіс прыадчыняе нам дзверы ў свет французскай глыбінкі. Сардэчна запрашаем у Мерал!

Карын Дэамброзіс – вядомы французскі фатограф, няштатны супрацоўнік аддзела антычнасці Луўра, удзельнік шэрагу праектаў і выстаў у Францыі, Іспаніі, Бельгіі і ЗША. Беларускаму гледачу будзе цікава пазнаць, што К. Дэамброзіс з'яўляецца рэзідэнтам знакамітага «Вулля», дзе пачыналі сваё ўзыходжанне да славы нашы знакамітыя суайчыннікі – Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Цадкін і іншыя.

    Выстава Карын Дэамброзіс у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь – першая на тэрыторыі Усходняй Еўропы. 
    
30 чэрвеня а 15-й гадзіне, напрыканцы працы выставы, адбудзецца майстар-клас спадарыні Карын Дэамброзіс па тэме музейнага фатаграфавання.

Страны: Беларусь Франция


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах