У Клубе дакументальнага кіно – «Крокі над вадой»

26.11.2013

 - Календарь событий

У Клубе дакументальнага кіно – «Крокі над вадой»

Паказ: 28 лістапада, 19.00.
Месца: кінатэатр «Цэнтральны» (пр. Незалежнасці, 13, тэл. 200-34-16).
Уваход вольны, паведамляе Kinominska.by.

«КРОКІ НАД ВАДОЙ» (26 хв.)
аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Юрый Цімафееў,
аператар: Сяргей Мілешкін.

Фільм пра мастака-інваліда Анатоля Галушку. Цяжкая траўма пазваночніка і пашкоджанне спінога мозга пасля ракавога прыжка з берага ў раку Шчару не пакідалі надзей на жыццё. Але Анатоль выжыў і знайшоў сэнс свайго існавання – пачаў пісаць карціны. Сёння імя жыхара вёскі Магіліцы Івацэвіцкага раёна Анатоля Галушкі ўключана ў спіс Сусветнай асацыяцыі мастакоў-інвалідаў, якія малююць зубамі і нагамі. Творчасць Анатоля нагадвае аб тым, што  немагчымае магчыма. Фільм адкрывае святло і дае надзею для многіх людзей, якія страцілі сэнс жыцця.

***
«НАПЯРЭДАДНІ» (40 хв. )
аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Кацярына Махава,
аператар: Станіслаў Смірноў.

Фільм-назіранне за жыццём звычайнай сельскай школы ў вёсцы Бабічы Чачэрскага раёна. Мы бачым вучняў і настаўнікаў – гэта школьныя будні, урокі і перапынкі, імкненне дзяцей спазнаць свет. Заняткі ў школе і звычайнае вясковае жыццё герояў карціны ёсць прадвесцем іх будучага існавання ў іншым, дарослым жыцці, калі трэба будзе самому адказваць на ўсе пытанні, калі падказкі настаўнікаў ужо не будзе. Ці ўсведамляюць гэта падлеткі, які шлях выберуць у жыцці? На гэтае пытанне і спрабуюць даць адказ аўтары фільма.
________________
ВЯДУЧЫ ВЕЧАРА – вядучы рэдактар дакументальнага кіно студыі «Летапіс» Мароз Уладзімір Вікенцьевіч.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах