Культурна-асветніцкі праект «Славім вялікі подзвіг!»

12.05.2015

 - Календарь событий

Культурна-асветніцкі праект «Славім вялікі подзвіг!»

У рамках праекта, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі, пройдзе выстаўка ваеннага плаката з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, прэзентацыя інтэрнет-праекта «Памяць палаючых гадоў», выстаўка «Партызанскі і падпольны друк», прэзентацыя выдання «Моя война. Великая Отечественная война в фотографиях В.И.  Аркашева», а таксама фотавыстаўка «Вялікая Айчынная вайна ў здымках фотакарэспандэнта БелТА і ТАСС Уладзіміра Навумавіча Лупейкі». 

Выстаўка ваеннага плаката з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі аформлена ў галерэі «Атрыум» (3-ці паверх). На выстаўцы прадстаўлена каля 50 друкаваных арыгінальных плакатаў рознага фармату франтавой, тылавой, акупацыйнай і партызанскай тэматыкі; плакаты з шырока вядомай у гады Вялікай Айчыннай вайны серыі «Окна ТАСС» і з іншых перыядычных серый. Храналагічна яны ахопліваюць падзеі ад чэрвеня 1941 г. да верасня 1945 г. Працавалі над імі вядомыя майстры савецкай плакатнай графікі – М. Смірноў, М. Мальцаў, М. Гардон, М. Сакалоў, В. Іваноў, В. Дэні, В. Карэцкі, Л. Галаванаў і інш.
Усяго ў сховішчах Нацыянальнай бібліятэкі налічваецца каля 200 плакатных лістоў 1941–1945 гг. выдання. Гэта гістарычны дакументальны скарб, які нясе на сабе подых эпохі, подых Вялікай Перамогі.

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэка падрыхтавала юбілейны праект «Памяць палаючых гадоў», у якім прадстаўлены электронныя копіі газет, лістовак, кішэнныя і рукапісныя выданні, сценгазеты, фатаграфіі 1941–1945 гг., творы ваеннай тэматыкі беларускіх аўтараў, запісы песень ваеннага і пасляваеннага часу.

Выстаўка «Партызанскі і падпольны друк Беларусі» будзе прадстаўлена ў Музеі кнігі (3-ці паверх). Калекцыя падпольнага і партызанскага друку часоў Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца адной з найбольш каштоўных частак фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На выстаўцы будуць прадстаўлены выданні на беларускай і рускай мовах. Сярод іх унікальныя, створаныя ў партызанскіх лагерах, самаробныя рукапісныя і машынапісныя часопісы; лістоўкі з заклікамі аказваць дапамогу і падтрымку партызанам, весці актыўную барацьбу ў тыле ворага, не выконваць загадаў і распараджэнняў акупацыйных улад; выпускі рэдкіх газет.

Альбом «Моя война. Великая Отечественная война в фотографиях В.И. Аркашева» выйшаў у Выдавецкім доме «Звязда». У кнігу ўвайшло 303 фотаздымкі ваеннага фотакарэспандэнта. Яны ўяўляюць сабой унікальныя і бясцэнныя сведчанні аб Вялікай Айчыннай вайне, адлюстроўваюць нямала баявых эпізодаў, армейскі быт, атакі, пераправы, работу медсанбатаў, допыты палонных. 

Выданне прадставяць Уладзімір Іванавіч Адамушка, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, і Таццяна Леанідаўна Рахманько, загадчык аддзела выкарыстання Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотадакументаў.

Выстаўка фатаграфій «Вялікая Айчынная вайна ў здымках фотакарэспандэнта БелТА і ТАСС Уладзіміра Навумавіча Лупейкі» прадставіць гісторыю ваеннага і пасляваеннага часу вачыма чалавека, які прайшоў праз усю вайну і бачыў розныя бакі жыцця ў гэты цяжкі для краіны перыяд. Тэматычна экспазіцыя падзелена на некалькі цыклаў: пераможнае фота, фота ваеннага часу, адраджэнне Мінска ў пасляваенны перыяд. 

Уладзімір Навумавіч 45 гадоў нязменна працаваў у адным ведамстве  БЕЛТА. Дапытлівасць, мабільнасць, пачуццё новага, любоў да людзей, уменне бачыць незвычайнае ў звычайным, цярпенне – вось тыя асноўныя якасці, якія далі гэтаму чалавеку стварыць столькі выдатных «жывых» кадраў, якія застануцца многім пакаленням нашчадкаў у памяць і настаўленне. Ен пакінуў нам велізарны фотаархіў, які ўяўляе сабой творчую, культурную і гістарычную каштоўнасць.
Выстаўка будзе працаваць да 5 чэрвеня 2015 г.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах