Курс лекцый «Бунт у мастацтве: радыкальная адчувальнасць у літаратуры і філасофіі XIX-XX стагоддзяў»

10.12.2015

 - Календарь событий

Курс лекцый «Бунт у мастацтве: радыкальная адчувальнасць у літаратуры і філасофіі XIX-XX стагоддзяў»

Цэнтр сучасных мастацтваў запускае курс лекцый «Бунт у мастацтве: радыкальная адчувальнасць у літаратуры і філасофіі XIX-XX стагоддзяў».

У рамках курсу ў слухачоў будзе магчымасць азнаёміцца з «бунтарскім» бокам некаторых цікавых літаратурных асоб, літаратурных плыняў, а таксама філосафаў.

Пазнаёміцца з усімі гранямі літаратуры дапаможа Юры Урсо — філосаф, педагог, даследчык амерыканскай контркультуры, выпускнік Новай школы сацыяльных даследаванняў (Нью-Йорк, ЗША), ЕГУ (Літва), займаецца антыперформансамі.

Курс будзе карысны для літаратуразнаўцаў, філосафаў, пісьменнікаў, паэтаў і ўсіх, хто жадае акунуцца ў свет бунтарства.

Курс лекцый складаецца з 12 сустрэч.

Кожны аўторак а 18.00 у Цэнтры сучасных мастацтваў.

Слухачы, якія паспяхова скончаць курс, па яго выніках атрымаюць сертыфікат ад Цэнтра сучасных мастацтваў.

Тэмы заняткаў:
Амерыканскі анархіст Герман Мелвіл і «Мобі Дзік»
Арцюр Рэмбо і Парыжская Камуна
«Бесы» Дастаеўскага
Дыялог з анархізмам Генры Мілера
Антыфашызм Альбера Камю
Палітычныя сімпатыі «прыгнечаных» Жана Жонцы
Анархісцкае вымярэнне «Разбітага пакалення»
Галоўнае суіцыдальнае агенцтва: чатыры дадаісцскіх самагубства
Абсурднасць бюракратыі ў творчасці Франца Кафкі
Анархісцкая тэорыя пазнання Вальтэра Беньяміна
Рэвалюцыйны рамантызм Герберта Маркузэ
Антыкаланіялізм Франца Фанон

Дзе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 47

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах