Лекцыя-дыскусія «Пісьмо з-пад шыбеніцы»

18.08.2015

 - Календарь событий

Лекцыя-дыскусія «Пісьмо з-пад шыбеніцы»

Запрашаем 19 жніўня а 19.00 у кнігарню «логвінаЎ» на лекцыю-дыскусію Яраславы Ананка і Генрыха Кіршбаўма «Пісьмо з-пад шыбеніцы»! Славісты з універсітэтаў Берліна і Патсдама прэзентуюць сваё бачанне шыбеніцкай тэмы ў сучаснай беларускай паэзіі і распавядуць, як імпульс, дадзены Кастусём Каліноўскім, актуалізуецца сучаснымі аўтарамі.

Яраслава Ананка (н. 1987), літаратуразнаўца, паэтка. Нарадзілася ва Украіне, а праз два гады сям'я пераехала ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Вучылася на журфаку БДУ і ў Літаратурным інстытуце імя Максіма Горкага. Цяпер  супрацоўнік кафедры славістыкі Патсдамскага ўніверсітэта. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

Генрых Кіршбаўм (н. 1974), літаратуразнаўца-славіст, паэт. Нарадзіўся ў Маскве. Выкладаў у Рэгенсбургу, Пасаў, цяпер прафесар Гумбальдтаўскага ўніверсітэта (Берлін). Аўтар манаграфіі «Валгаллы белое вино…» Немецкая тема в поэзии О. Мандельштама» (М.: Новое литературное обозрение, 2010), кніг вершаў «Дохлые номера» (1994) і «Междуречие» (2003).

Уваход вольны!

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах