Майстар-клас «Час уцяпляцца!»

18.11.2015

 - Календарь событий

Майстар-клас «Час уцяпляцца!»

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашае на чарговы майстар-клас з серыі «Час уцяпляцца!», які  адбудзецца 21 лістапада, у суботу, у 13.0016.00, і будзе прысвечаны ўзорным рукавіцам!

На занятку будзем разбіраць тэхніку вязкі арнаменту, вывязванне пальца, спосаб завяршэння рукавіцы. Узорныя рукавіцы на Беларусі не менш папулярныя, чым у Скандынавіі ці Прыбалтыцы, але крыху менш вядомыя. На жаль, дагэтуль няма друкаваных выданняў, прысвечаных беларускай традыцыі ўзорнага вязання, таму вучыцца будзем па экспедыцыйных знаходках.
З сабою трэба мець:
- два маткi нiтак (адной якасцi, рознага колеру).
- 5 пруткоў памеру 2,5 (цi 2, калi нiткi тонкiя)
- сшытак у клетку, асадка
Майстар-клас разлічаны на два заняткі.
Вітаецца папярэдні запіс! Пісаць можна сюды https://vk.com/id9868746
Адрас: вул. К. Лібнехта, 112, Студэнцкае этнаграфічнае таварыства. Чакаем усіх жадаючых!

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах