Мастацкі фестываль «Дах–XXVIII»

16.06.2015

 - Календарь событий

Мастацкі фестываль «Дах–XXVIII»

Намаганнямі арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана (арганізатары – Зміцер Юркевіч, Алесь Родзін) 19 чэрвеня – 1 ліпеня ў Мінскім палацы мастацтва адбудзецца фестываль незалежнай мастацкай творчасці «Дах–XXVIII- «РЭЙТАН», на якім будуць прадстаўлены графічныя і жывапісныя творы, а таксама ўзоры мастацкага фота і інсталяцый.

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана мэтанакіравана працягвае займацца вяртаннем імёнаў Тадэвуша Рэйтана і яго паплечнікаў.

Куратары Алесь Родзін і Зміцер Юркевіч праводзяць фестываль, прысвечаны 275-годдзю са дня нараджэння славутага пасла ад Вялікага княства Літоўскага на сойм Рэчы Паспалітай Тадэвуша Рэйтана (1740–1780).

Нашчадак старажытнага беларускага шляхецкага роду з Берасцейшчыны ўвайшоў у палітычную гісторыю Бацькаўшчыны як актыўны абаронца дзяржаўнай еднасці і незалежнасці. Падчас Варшаўскага «падзельнага сойму» 1773 года , калі ў выніку здрадніцтва і ціску замежных дзяржаў адбылася ратыфікацыя першага падзелу Рэчы Паспалітай, Тадэвуш Рэйтан, выкарыстаўшы ўсе магчымыя дыпламатычныя захады, вырашыўся на небывалы ў палітычнай гісторыі дзяржавы гераічны ўчынак. Ён лёг перад дзвярыма пасольскай залы, дзе мелася адбыцца ганебнае і здрадлівае «галасаванне» і пэўны час не пускаў туды збянтэжаных паслоў і дэпутатаў сойму. Прайшлі стагоддзі, а гэты вялікі патрыятычны ўчынак не забываецца.

Вялікі польскі мастак Ян Матэйка ў ХІХ стагоддзі прысвяціў гэтаму гераічнаму ўчынку адну са сваіх першых жывапісных кампазіцый. У наш час больш актыўна на працягу некалькіх гадоў «рэйтанаўскую» тэматыку развіваюць беларускія мастакі-наватары.

Падчас фестывалю будуць ладзіцца выступленні музычных гуртоў і мастацкія перформансы – арыгінальна, па-наватарску і разам з тым адчуваючы неабходнасць асэнсаваць ў вобразным ключы гістарычныя падзеі жыцця вялікага патрыёта, каб яны былі актуальнымі і зразумелымі самаму шырокаму колу гледачоў.

Ганаровыя ўдзельнікі фестывалю – мастакі з Мінска і Узды Яўген Шунейка, Фёдар Ладуцька, Андрэй Лычкоўскі і Уладзімір Сайко (суполка «Абуджэнне»), а таксама Слоніма і іншых гарадоў Беларусі – падчас падрыхтоўкі да імпрэзы не аднойчы наведалі Грушаўку пад Ляхавічамі, захаваную сядзібу Тадэвуша Рэйтана, і паўдзельнічалі ў жывапісных плэнэрах.

Гэтыя акцыі падштурхоўваюць наша грамадства да захавання ўнікальнай гістарычнай сядзібы і надання ёй мемарыяльнага статусу.

Шчыра запрашаем усіх на святочнае адкрыццё мастакага фестывалю, прысвечанага памяці Тадэвуша Рэйтана, якое адбудзецца 19 чэрвеня 2015 года а 17-й гадзіне ў Мінскім палацы мастацтва (вуліца Казлова, 3, зала жывапісу). Час працы ад 11. 00 да 22. 00 (без выхадных). Уваход вольны.

Неафіцыйнае адкрыццё адбудзецца 18 чэрвеня імпрэзай выдавецтва «Галіяфы» а 18.00 гадзіне.

Кантакт з арганізатарамі:
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
Зміцер Юркевіч
Алесь Родзін
+375 (33) 375-72-50 (МТС)

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах