Музей традиционного ручного ткачества Поозерья приглашает на Каляды

21.12.2013

 - Календарь событий

Музей традиционного ручного ткачества Поозерья приглашает на Каляды

Сучаснасць і сівая мінуўшчына... Гэта тое, чым мы жывем, аб чым марым. Як і стагоддзі таму, наша жыццё непарыўна звязана з традыцыямі, самабытнымі, шматвекавымі, якія ўвабралі ў сябе найлепшыя дасягненні старажытнай культуры нашага народа. Каляды – яркі таму прыклад, паведамляе Museum.by.

Незвычайнае каляднае свята «Ехала Каляда з Полацку...» вас чакае 26 снежня а 14-й гадзіне. Святло газавых лямпаў, ліхтароў, магія зімовага пераднавагодняга вечара зробяць сваю справу. Прыйшоўшы да нас, кожны наведвальнік адчуе на сабе подых натхнення для стварэння чароўных выцінанак. Вы зможаце і крыху зазірнуць у сваю будучыню, даведацца, што чакае ў новым годзе. А калі шаноўнаму спадарству яшчэ ні разу не даводзілася сустракацца з сапраўднымі калядоўшчыкамі і Казой – тады вам дакладна трэба зазірнуць да нас!

Добразычлівыя пажаданні, непаўторныя аўтэнтычныя калядныя спевы, гульні, карагоды, магчымасць зрабіць уласнымі рукамі ўпрыгажэнне для навагодняй ёлкі і атрымаць яго ў падарунак – вось што чакае вас.

Узбройвайцеся бадзёрым настроем і хутчэй да нас! Міласці просім!

Кошт уваходу на мерапрыемства – пачастунак для Казы :)


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах