Адкрыццё выставы «Ідзе на змену змена…»

14.11.2014

 - Календарь событий

Адкрыццё выставы «Ідзе на змену змена…»

20 лістапада 2014 года а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на адкрыццё выстаўкі «Ідзе на змену змена…» да 70-годдзя надання Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы.

З імем Янкі Купалы звязана станаўленне беларускага прафесійнага тэатра ХХ ст. Пісьменнік стаяў ля вытокаў першых беларускіх пастановак, якія ўздымалі самыя надзённыя пытанні тагачаснага жыцця Беларусі. Купала быў не толькі паэтам ад Бога, але і вельмі таленавітым драматургам. Знакава, што адзін з вядучых тэатраў нашай краіны носіць яго імя.

Сёлета спаўняецца 70 год з таго дня, як Першаму беларускаму дзяржаўнаму тэатру (БДТ-І) было нададзена імя Янкі Купалы. Гэтая падзея была заканамерная, бо беларускі Пясняр адыграў значную ролю ў яго лёсе. Па ўспамінах сучаснікаў, Янка Купала літаральна прападаў у тэатры днём і ўвечары, разам з жонкай Уладзіславай Францаўнай прысутнічаў на рэпетыцыях і спектаклях, даваў парады рэжысёрам і акцёрам, а пасля спектакляў запрашаў іх да сябе ў госці. Дух Купалы, мабыць, і дагэтуль лунае ў сценах тэатра і падтрымлівае новыя пакаленні акцёраў. З моманту надання тэатру імя Песняра акцёраў называюць «купалаўцамі». Назвай выстаўкі абраны радок «Ідзе на змену змена…» з верша Сяргея Грахоўскага, прысвечанага Янку Купалу і майстрам сцэны славутага тэатра. І сапраўды, новыя акцёры абапіраюцца на вопыт папярэдніх пакаленняў, імкнуцца адпавядаць таму гонару, які выпаў на іх долю, – граць ролі ў спектаклях, пастаўленых па творах Янкі Купалы.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах